Архіў за 2001-2010 г.
Новая версія сайта тут >>> ave-maria.by
 
Наш часопіс мае такую назву, бо ў ім змяшчаюцца матэрыялы марыйнай тэматыкі. Перакананыя, што сучаснаму, зблуканаму ў матэрыяльнай цемры, чалавеку вельмі неабходна святло прарочых словаў Маці Божай, прыклад Яе мацярынскай ахвяры і цярпення. Яна шле нам словы папярэджання, звяртаецца да нас з цудоўных абразоў у Чанстахове і Вострай Браме, у святынях нашай Беларусі. Ці чуем мы Яе мацярынскую перасцярогу, ці ўвогуле здольны пачуць і зразумець Яе?.. Мы прагнем данесці да вас словы Маці Божай, моўленыя праз Яе цудоўныя аб'яўленні.

Таксама на гэтых старонках вы знойдзеце цікавыя артыкулы, прысвечаныя абароне жыцця, праблемам сённяшняй сям'і, адраджэнню духоўнасці, знойдзеце матэрыялы па гісторыі нашых святыняў і з жыцця Касцёла на Беларусі і ў свеце.

Спадзяемся, што вы не застанецеся раўнадушнымі і падрымаеце нас сваімі лістамі і артыкуламі. Будзем вельмі рады, калі захочаце правесці дыялог альбо дыскусію на актуальныя для вас тэмы. Паспрабуем жа разам ісці пры пасрэдніцтве Маці Божай на Святло Яе ўлюбёнага Сына.

І няхай дапаможа нам Бог!


 
ТЛУМАЧАЛЬНЫ СЛОЎНІК
Рэдакцыя атрымлівае шмат лістоў з просьбамі патлумачыць тыя ці іншыя рэлігійныя тэрміны, словы альбо паняцці. Таму мы вырашылі друкаваць на старонках «Ave Maria» кароткі тлумачальны слоўнік [Падрабязна]

ПАДЗЕЛ КАСЦЁЛЬНАГА ГОДА
Яго рытм вызначаюць узгадванне і цэлебрацыя збаўчых спраў Бога, якія здзейсніў Езус Хрыстус. На працягу касцёльнага года хрысціяне за кароткі час перажываюць усю гісторыю збаўлення... [Падрабязна]
ШЛЯХІ ПІЛІГРЫМАК
Прапануем Вам месца пілігрымак з датамі на нашай беларускай зямлі і сардэчна запрашаем. [Падрабязна...]
ПРАПАНУЕМ
Дапамогу для адказных асобаў за музыку ў парафіях - Спевы да Святой Імшы. Эўхарыстычныя песні. Яны былі падрыхтаваны Мітрапалітальнай Камісіяй Касцёльнай Музыкі і змяшчаюць у сабе ноты з тэкстамі.
Прапануем таксама спевы на Адвэнт і Божае Нараджэнне.