14 верасня 2003 г. у касцёле Святой Тройцы ў Докшыцах адбылася ўрачыстая Св. Імша падзякі за кананізацыю святой Марыі дэ Маціяс. Імшу цэлебраваў Яго Эксцэленцыя ксёндз біскуп Уладзіслаў Блін, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі. Падчас урачыстасці быў асвечаны новы жаночы кляштар для сясцёр адаратарак.

«Сёння мы дзякуем Богу не толькі за святасць жыцця нашай маці-заснавальніцы, св. Марыі дэ Маціяс, але таксама за нашу прысутнасць сярод вас. Знакам гэтай прысутнасці з’яўляецца кляштар, які пабудаваны не толькі з белай цэглы, але і з сардэчнасці і любові кожнага з вас», — сказала ў сваёй прамове сястра Маргарыта, настаяцельніца новага кляштара, звяртаючыся да ўсіх прысутных.

Таццяна Малько