* * *
"Прымі, Хрыстэ эўхарыстычны,
гэтую праяву пашаны і любові,
якія Касцёл аддае Табе
праз пасрэдніцтва паслугі
Біскупа Рыма, наступніка Пятра.
Будзь ушанаваны праз памяць
усіх маіх папярэднікаў,
якія ўшаноўвалі Цябе
на вачах Гораду і Свету. (...)
Прывітана будзь, сапраўднае Цела,
народжанае з Панны Марыі,
якое праўдзіва цярпела і было складзена
ў крыжовай ахвяры за чалавецтва;
будзь нашым падмацункам,
калі прыйдзе выпрабаванне смерці.
Амэн".
Латэран, чэрвень 1979 г.
 
* * *
О Беззаганнае Сэрца,
Дапамажы нам перамагчы пагрозу зла,
якое так лёгка ўкараняецца ў сэрцах сучасных людзей,
зла, якое ў сваіх непамерных наступствах
навісла ўжо над нашаю сучаснасцю
і спрабуе закрыць шляхі ў будучыню!
(...) Няхай яшчэ раз
аб'явіцца ў гісторыі свету
бясконцая, збаўчая сіла Адкуплення:
сіла міласэрнай Любові.
Няхай затрымае зло!
Няхай перайначыць сумленні!
Няхай у Сэрцы Тваім Беззаганным
Адкрыецца для ўсіх
святло надзеі!
З Акту аддання свету і Расіі
Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
25.ііі.1984 г.
 
* * *
Скіроўваем позірк да Цябе, о, Хрыстэ,
Брама нашага збаўлення,
і дзякуем Табе за дабро,
Якое здзейснілася за мінулыя гады,
Стагоддзі, тысячагоддзі (...)
Ойча, Ты даў нам свайго Сына,
Каб чалавек пераканаўся ў тым,
Чым хочаш Ты адарыць яго ў вечнасці,
і каб чалавек меў сілу выканаць
Твой таемны замысел вечнасці,
і каб чалавек меў сілу выканаць
Твой таемны замысел любові.
Хрыстэ, Сыне Маці заўсёды Панны,
Святло і надзея тых,
Хто Цябе шукае,
Хоць Цябе не ведае,
А таксама тых, хто ўжо ведае Цябе,
і шукае яшчэ больш настойліва.
Хрыстэ, Ты - Брама нашага збаўлення!
З паслання Urbi et Orbi, 25.12.1999 г.