Ян Павел II
ДАР І ТАЯМНІЦА

Кніга напісана спецыяльна да 50-годдзя святарства Папы Яна Паўла II. Павучальны вопыт паўвекавога шляху, ахвяраванага служэнню Хрыстоваму Касцёлу, лаканічныя, пададзеныя ў строгім храналагічным парадку вехі аўтабіяграфіі, глыбокі, хвалюючы роздум над таямніцаю святарскага паклікання — усё гэта робіць кнігу сапраўдным дарам для кожнага, хто яе адкрывае. Ян Павел II

ПЕРАСТУПІЦЬ ПАРОГ НАДЗЕІ

Бэстсэлер каталіцкай літаратуры, які ўбачыў свет больш як на 20 мовах. Гэта інтэрв’ю вядомага італьянскага пісьменніка і журналіста Вітторыё Мэссоры са Святым Айцом Янам Паўлам II. Як зазначае італьянскі выдавец Леанард Мандадоры, кніга «Пераступіць парог надзеі» — вынік усяго інтэлектуальнага і духоўнага жыцця Папы Яна Паўла II.

К. Вайтыла. ПАЭЗІЯ. ВЫБРАНАЕ
Ян Павел II. РЫМСКІ ТРЫПЦІХ

Паэзія Святога Айца Яна Паўла II — гэта своеасаблівы «паэтычны катэхізіс», у якім аўтар натхнёна гаворыць пра Творцу і чалавека, «упісанага ў Божую справу збаўлення». Вершы Караля Вайтылы ствараліся на пачатку святарскага шляху. «Рымскі трыпціх» напісаны ў 2002 г. Папам Янам Паўлам II. У гэтым творы шчасліва спалучыліся багаты досвед тэолага і адметная вобразнасць чалавека, улюбёнага ў хараство свету і сапраўднае мастацтва.

ROSARIUM VIRGINIS MARIAE
Апостальскі ліст Святога Айца Яна Паўла II

У апостальскім лісце Rosarium Virginis Mariae Ян Павел II запрашае нанова адкрыць Ружанец і аб’яўляе перыяд ад кастрычніка 2002 да кастрычніка 2003 Годам Ружанца. Вядомая на працягу вякоў ружанцовая малітва дапоўнена новаю, чацвёртаю, часткаю Ружанца, якую складаюць таямніцы святла.

FIDES ET RATIO Энцыкліка Святога Айца Яна Паўла II У гэтай энцыкліцы Папа Ян Павел II глыбока і ўдумліва аналізуе надзвычай актуальныя для нашага часу праблемы ўзаемаадносінаў веры і розуму, тэалогіі і філасофіі, паказвае няпростыя, але магчымыя шляхі іх гарманічнага ўзаемадзеяння

CHRISTIFIDELES LAICI

Паслясінадальная Апостальская Адгартацыя CHRISTIFIDELES LAICI Святога Айца Яна Паўла II аб пакліканні і місіі свецкіх у Касцёле і ў свеце.

Выдавецтва Мінско-Магілёўскай архідыяцэзіі
«Pro Christo»
г. Мінск, пл. Свабоды, 9.
e-mail: pro-christo@catholic.by
http://pro-christo.catholic.by