• 26 жніўня 1910 г. у Скап’е (цяперашняя Македонія) у албанскай сям’і з’явілася на свет Агнес; на наступны дзень яе ахрысцілі, і менавіта дату хрышчэння Маці Тэрэза назаве пазней днём свайго нараджэння.

• 12 кастрычніка 1928 г. яна ўступае ў Ордэн Сясцёр Ларэтанак, які знаходзіцца ў Ірландыі, недалёка ад Дубліна.

• 1 снежня 1928 г. яна адплывае ў Індыю, дзе распачынае законную фармацыю, а таксама працу настаўніцы ў школах, якія ўтрымліваюць ларэтанкі.

• 25 мая 1931 г. складае шлюбы, падчас якіх прымае законнае імя — Марыя Тэрэза ад Дзіцятка Езус.

• 10 верасня 1946 г. яна атрымлівае ад Бога заклік да служэння самым бедным; гэты дзень адзначаецца Місіянеркамі Любові як «Дзень Натхнення».

• У студзені 1947 г. яна звяртаецца да арцыбіскупа Калькуты з просьбай дазволіць ёй пакінуць Ордэн Ларэтанак, каб служыць бедным у трушчобах.

• 12 красавіка 1948 г. Апостальская Сталіца падтрымала яе просьбу.

• У 1948 г. Маці Тэрэза атрымлівае індыйскае грамадзянства.

• 28 лютага 1949 г. было пераабсталявана пад кляштар памяшканне ў Калькуце; Маці Тэрэзе дапамагалі некалькі дзяўчат з яе былых вучаніц, якія жадалі прысвяціць сябе працы дзеля ўбогіх.

• 12 красавіка 1953 г. першая група сясцёр складае законныя шлюбы ў катэдры ў Калькуце. Маці Тэрэза складае вечныя шлюбы.

• 2 мая 1965 г. Ордэну Місіянерак Любові афіцыйна дадзена права засноўваць пляцоўкі па ўсёй Індыі і за яе межамі.

• У ліпені 1965 г. Маці Тэрэза адчыняе першы замежны дом місіянерак у Венесуэле, а ў 1968 г. — у Рыме, Танзаніі і Аўстраліі.

• 10 снежня 1979 г. Маці Тэрэза атрымлівае Нобелеўскую прэмію міра. За сваю дзейнасць яна атрымае больш за 20 міжнародных узнагародаў.

• У 1980 г. Ордэн Сясцёр Місіянерак Любові налічвае ўжо 158 пляцовак па ўсім свеце і 1187 сясцёр, якія склалі шлюбы; 30 сакавіка гэтага ж года Маці Тэрэза адчыняе дом ва Усходнім Берліне ў ГДР.

• У 1983 г. Маці Тэрэза ўпершыню прыязджае ў Польшчу, каб адчыніць дом у Забораве каля Варшавы.

• У 1984 г. паўстае Святарскі Ордэн Айцоў Місіянераў Любові (якіх спачатку называюць брацтвам Corpus Christi).

• 22 мая 1988 г. Маці Тэрэза адкрывае пляцоўку на тэрыторыі Ватыкана.

• 22 снежня 1988 г. Місіянеркі Любові распачынаюць сваю дзейнасць у Маскве.

• 5 верасня 1997 г. Маці Тэрэза памірае ў Калькуце.

• 26 чэрвеня 1999 г. распачынаецца беатыфікацыйны працэс заснавальніцы Ордэна Місіянерак Любові. Цяпер Ордэн Сясцёр Місіянерак Любові мае больш за 560 дамоў у 130 краінах свету, у якіх працуе амаль 5 тыс. сясцёр.

Матэрыял падрыхтаваны
паводле кнігі Катрын Спінк
«Маці Тэрэза. Аўтарызаваная біяграфія».