Уступная малітва
С.
: Успамога наша ў імені Пана.
Усе: Які стварыў неба і зямлю.
Молімся. Божа, Створца і Адкупіцель усіх верных, даруй сваім памерлым слугам усе грахі; няхай, дзякуючы нашым малітвам, яны спазнаюць міласэрнасць, якой заўсёды прагнулі. Праз Хрыста, Пана нашага.
Усе: Амэн.

Нядзеля
Міласэрны Ойча, дзеля нашага збаўлення з Твайго Сына ў садзе Аліўным сцякаў пот, як кроплі крыві; май ласку выбавіць памерлых, якія знаходзяцца ў чысцы. Сёння просім Цябе асабліва за тых, пра каго забыліся іх блізкія. Акажы ім міласэрнасць і ўвядзі ў сваю хвалу. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...
Вечны адпачынак...

Панядзелак
Уступная малітва

Міласэрны Ойча, дзеля нашага збаўлення Твайго Сына бічавалі аж да крыві; май ласку выбавіць памерлых, якія знаходзяцца ў чысцы. Сёння просім Цябе асабліва за тых, хто ўжо чакае хуткага збаўлення. Выканай, Ойча, іх самае запаветнае жаданне: праслаўляць Цябе ў супольнасці збаўленых. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...
Вечны адпачынак...

Аўторак
Уступная малітва

Міласэрны Ойча, дзеля нашага збаўлення Твой Сын быў укаранаваны цернем; май ласку выбавіць памерлых, якія знаходзяцца ў чысцы. Сёння просім асабліва за тых, каму яшчэ шмат патрэбна для ачышчэння. Няхай агонь Тваёй любові вызваліць іх ад усіх грахоў, каб яны маглі на векі праслаўляць Тваю веліч у супольнасці святых. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...
Вечны адпачынак...

Серада
Уступная малітва

Міласэрны Ойча, дзеля нашага збаўлення Твой Сын нёс цяжкі крыж; май ласку выбавіць памерлых, якія знаходзяцца ў чысцы. Сёння просім Цябе асабліва за тых, хто ў сваім зямным жыцці ахвотна дапамагаў тым, каму гэта было патрэбна. Увядзі іх у супольнасць Тваіх выбраных. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...
Вечны адпачынак...

Чацвер
Уступная малітва

Міласэрны Ойча, Твой Сын напярэдадні сваёй Мукі пакінуў нам як пасілак і напой свае Цела і Кроў; май ласку выбавіць памерлых, якія знаходзяцца ў чысцы. Сёння просім Цябе асабліва за тых, хто ў сваім зямным жыцці асабліва ўшаноўваў Эўхарыстыю. Няхай яны прымуць удзел у жыцці вечным. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...
Вечны адпачынак...

Пятніца
Уступная малітва

Міласэрны Ойча, дзеля нашага збаўлення Твой Сын праліў кроў на крыжы; май ласку выбавіць памерлых, якія знаходзяцца ў чысцы. Сёння просім асабліва за нашых бацькоў, родных, прыяцеляў і дабрачынцаў. Увядзі іх у сваю хвалу, каб яны праслаўлялі Цябе, Бога ў Тройцы Адзінага. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...
Вечны адпачынак...

Субота
Уступная малітва

Міласэрны Ойча, Твой Сын паміраў на крыжы ў прысутнасці сваёй Балеснай Маці; май ласку выбавіць памерлых, якія знаходзяцца ў чысцы. Сёння просім Цябе асабліва за тых, хто падчас свайго зямнога жыцця ўшаноўваў Панну Марыю. Дазволь ім прымаць удзел у сваім Валадарстве, каб разам з Марыяй, Валадаркаю ўсіх святых, вечна праслаўляць Тваю веліч. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...
Вечны адпачынак...