(для асабістага чытання)

Ойча з неба, Божа, – змiлуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змiлуйся над намі.
Духу Святы, Божа, – змiлуйся над намі.
Святая Тройца, Адзiны Божа, – змiлуйся над намі.

Святая Марыя,
Брама нябесная,
Каралева ўнебаўзятая,
Святы Міхале,
Святы Ян Хрысціцель,
Святы Юзэфе,
Святы N. (апякун памерлага),
Усе святыя Божыя,
   - малiся за яго (яе, іх).

Будзь да яго (яе, іх) міласцівы,
Ад усялякага зла,
Ад цярпенняў у чысцы,
Праз Тваё ўцелаўленне,
Праз Тваё нараджэнне,
Праз Твой хрост і пост святы,
Праз Твой крыж і муку,
Праз Тваю смерць і пахаванне,
Праз Тваё ўваскрэсенне,
Праз Тваё ўнебаўшэсце,
Праз спасланне Духа Святога,
Праз Тваё прыйсце ў хвале,
  выбаў яго (яе, іх), Пане.

Просім Цябе, каб нам адпусціць грахі меў ласку,
Просім Цябе, каб даў нам прагу неба,
Просім Цябе, каб захаваў нас ад нечаканай смерці,
Просім Цябе, каб захаваў нас, нашых родных і дабрачынцаў ад вечнага асуджэння,
Просім Цябе, каб нашым дабрадзеям даў вечную ўзнагароду,
Просім Цябе, каб увёў у вечнае святло нашых настаўнікаў і выхавацеляў,
Просім Цябе, каб быў міласэрны да ахвяраў аварый, катастрофаў і войнаў,
Просім Цябе, каб даў усім памерлым вернікам вечны спачын,
Просім Цябе, каб дазволіў ім радавацца ў хвале змёртвыхпаўстання,
  выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі.

Молімся: Божа, Ойча ўсемагутны, у таямніцы Крыжа наша моц, а ў змёртвыхпаўстанні Твайго Сына наша надзея, дай ласкава, каб слуга Твой (Твая) N., вызвалены (вызваленая) ад путаў смерці, далучыўся (далучылася) да супольнасці абраннікаў Тваіх у небе. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя.