1 лютага ў Маладзечне, у парафіі Св. Казіміра, адбылося асвячэнне капліцы, пабудаванай айцамі-капуцынамі. На ўрачыстасці прысутнічалі: правінцыял капуцынаў айцец Марэк Пасют, генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Эдмунд Даўгіловіч, айцец Анатоль Ярошка, ксёндз Пётр Пятрага і іншыя святары, а таксама шмат вернікаў.

У казанні а. Марэк адзначыў, што галоўнае паміж хрысціянамі – гэта любоў, «любоў сапраўдная і бескарыслівая, бо вера без любові не мае сэнсу».

Кс. Эдмунд падкрэсліў, што для хрысціяніна галоўным павінен быць заўсёды Езус Хрыстус. «Падзякуйце Богу за тое, што мы маем ужо святароў – сыноў гэтай зямлі, што маем дзве семінарыі, – сказаў на заканчэнне кс. Эдмунд і адначасова заклікаў вернікаў маліцца за сваіх святароў.

Фотарэпартаж Васіля Кучаравага