У ХІХ ст. свет пазнаў св. Яна Боска – аднаго з найвялікшых педагогаў. Папа Пій ХІ 1 красавіка 1934 г. абвясціў яго святым. Св. Ян Боска нарадзіўся ў Італіі ў г. Турын. Яго паслядоўнікі працуюць сёння і ў нашай краіне.

У мікрараёне Серабранка г. Мінска ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля 31 студзеня адбылося свята ўспаміну гэтага вялікага святога, на якое сабраліся вернікі з розных парафій. Святую Імшу цэлебраваў арцыбіскуп Іван Юркавіч, Апостальскі нунцый у Беларусі. Сярод запрошаных былі сакратар нунцыятуры Генрых Ягадзінскі, святары каталіцкіх парафій г. Мінска і Мінскай вобласці , а таксама прадстаўнік Грэка-каталіцкай Царквы а. Андрэй Абламейка. Пасля Святой Імшы моладзь парафіі паказала музычны спектакль пра жыццё і дзейнасць св. Яна Боска.

«Ідзіце, збаўляйце душы...» – з такімі словамі за чатыры дні да смерці Ян Боска звярнуўся да кардынала Каліеры. Натхнёныя гэтымі словамі, сёння ва ўсім свеце працуюць айцы-салезіяне. Асноўны іх клопат – выхаванне моладзі, у першую чаргу тых, хто блукае па вуліцах і не ведае, чым заняцца. Працуюць з такой моладдзю айцы і сёстры-салезіянкі ў Каталіцкім маладзёжным цэнтры «Святога Яна Боска», які знаходзіцца побач з касцёлам.

В. Крутая
Фота В. Кучаравага