Кiрые, элейсон, Хрыстэ, элейсон,Кiрые, элейсон,
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа, – змiлуйся над намi.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змiлуйся над намi.
Духу Святы, Божа, – змiлуйся над намi.
Святая Тройца, Адзiны Божа, – змiлуйся над намi.

Маці Божая Ліхэньская, Маці Балесная, – маліся за нас.
Маці, Ты чакаеш нас у сваім санктуарыі і атуляеш любоўю,
Маці, Ты вядзеш нас у пілігрымцы веры,
Маці, Ты вядзеш нас да свайго Сына – Крыніцы ўсялякіх ласкаў,
Маці, Ты падтрымліваеш нас сваім заступніцтвам у пілігрымцы да дому Айца,
Маці, Ты клічаеш нас да любові Сына,
Маці, Ты заклікаеш нас аднавіць духоўнае жыццё,
Маці, Ты заклікаеш нас да пакаяння,
Маці, Ты вучыш нас адкрываць сэрца на Бога,
Маці, Ты заклікаеш нас да здзяйснення волі Сына,
Маці, Ты вучыш нас паслухмянасці слову Божаму,
Маці, Ты выпрошваеш для нас благаславенне і ласку,
Маці, Ты выпрошваеш нам здароўе душы і цела,
Маці, Ты чакаеш ад нас навяртання сэрца,
Маці, Ты апякуешся намі з мацярынскаю любоўю,
Маці, Ты чакаеш ад нас частага ўдзелу ў святых сакрамэнтах,
Маці, Ты вучыш нас малітве, пакоры і служэнню людзям,
Маці, Ты клапоцішся пра наша звышнатуральнае жыццё, – маліся за нас.

Балесная Каралева, у санктуарыі якой мы можам вярнуць страчаную годнасць Божага дзіцяці, – маліся за нас.
Балесная Каралева, Ты няспынна заклікаеш нас маліцца на ружанцы,
Балесная Каралева, Ты пастаянна навучаеш нас праз вусны пастыра Мікалая,
Балесная Каралева, вястунка паяднання і еднасці сем’яў,
Балесная Каралева, ранішняя зорка, якая вядзе да Хрыста,
Балесная Каралева, праз якую Бог аб’яўляе чалавецтву сваю волю,
Балесная Каралева, апякунка евангелізацыі народаў,
Балесная Каралева, Ты клапоцішся пра справу збаўлення, якую здзейсніў Сын,
Балесная Каралева, надзея вызвалення ад заганаў,
Балесная Каралева, найлепшая настаўніца нашага жыцця,

Маці Балесная, Ты стаіш пад Крыжам свайго Сына і каля крыжа кожнага чалавека,
Маці Балесная, Каралева спакою дзён нашых,
Выпрасі бяспеку для нашага народу, – маліся за нас.
Добрых і мудрых кіраўнікоў для нашага краю, – выпрасі для нас, Маці Балесная.
Згоду і любоў у сем’ях,
Цвярозасць і высокую маральнасць для нашага народу,
Веру, якая не ёсць толькі рэлігійным фармалізмам,
Каб мы штодня жылі запаведдзю любові, якую даў нам Хрыстус,
Каб мы не паддаваліся лібералізацыі, секулярызму і спажывецтву,
Каб мы верна трымаліся Крыжа Хрыстовага і Яго Евангелля,
Каб мы абаранялі веру і звычаі ад тых, хто хоча іх знішчыць,
Каб мы ўшаноўвалі памяць тых, хто загінуў за веру і Айчыну,
Каб мы будавалі Валадарства Хрыстова ў нашым народзе,
Каб мы былі гасціннымі і добразычлівымі да іншых народаў,
Божай Міласэрнасці для нашага народу, – выпрасі для нас, Маці Балесная.

Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – змiлуйся над намi.

Молімся.
Божа, Ты таямнічым чынам здзяйсняеш муку Хрыста ў частках Яго містычнага Цела, якія пакутуюць ад незлічоных цярпенняў; Ты хацеў, каб Твайму канаючаму Сыну спадарожнічала журботная Маці. Учыні, каб мы, наследуючы Найсвяцейшую Панну, з любоўю служылі братам і сёстрам, якія церпяць, і прыносілі ім суцяшэнне. Праз Пана нашага, Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог праз усе вякі вечныя. Амэн.