Святы Тамаш Аквiнскi, доктар Касцёла, быў не толькi знакамiтым тэолагам i фiлосафам Сярэднявечча, але i неблагiм настаўнiкам, калi меркаваць па тых парадах, якiя ён даваў сваiм братам па дамiнiканскаму ордэну, а таксама студэнтам дамiнiканскiх дамоў-студыяў. Вядома, што на Тамаша была ўскладзена арганiзацыя такога дому пры дамiнiканскiм кляштары ў iтальянскiм мястэчку Орвiэто, пры кляштары святой Сабiны ў Рыме; напрыканцы жыцця ўлады Ордэну паслалі Тамаша ў Неапаль з той самай мэтай. Нават яго найбольш знакамiты твор «Summa Theologiae» быў задуманы як дапаможнiк для студэнтаў. Тамашу прыпісваецца таксама аўтарства гэтага невялiкага лiста да брата Яна, дзе святы дае парады, як асягнуць сапраўдныя веды.

Калi ты запытаўся мяне, у Хрысце, мой дарагi Яне, як трэба вучыцца, каб здабыць скарб навукi, вось што я магу табе параiць:

Iмкнiся ручаiнамi, а не морам, уваходзiць у навуку, бо праз лёгкія рэчы трэба падыходзiць да рэчаў больш складаных.

Вось, значыць, маё папярэджанне i тваё правiла:

было б добра, каб
ты пазбягаў непатрэбных размоў;
захоўваў чыстае сумленне;
не забываў пра малiтву;
любiў самоту i засяроджанасць;
быў добразычлiвы з усiмi;
не быў занадта цікаўным;
не быў занадта фамiльярным з іншымі, таму што гэта спараджае пагарду i вядзе да занядбання навукі;
не разважаў надарэмна над усiм;
наследваў прыклад святых i добрых людзей;
не зважаў на тое, хто гаворыць, але на тое, што добрага кажа, захоўваючы ўсё ў сваёй памяцi;
спрабаваў зразумець усё, што чытаеш i што чуеш;
iмкнуўся ўпэўнiцца ў тым, у чым сумняваешся;
захоўваў усё, што можаш, у сваёй памяцi, як той скупы, які збірае багацце ў сваю скарбніцу;
не шукаў вышэйшага за сябе.

Выконваючы гэтыя правiлы, ты прынясеш карысны плён у вiнаграднiк Пана Магуццяў і дзякуючы настойлiвасцi асягнеш тое, чаго прагнеш.

Брат Тамаш.

Пераклад з лацінскай мовы
Святланы Грачухінай