У сустрэчы прынялі ўдзел усе каталіцкія біскупы Беларусі на чале са старшынёй ККББ кардыналам Казімірам Свёнткам.
У сувязі з юбілеямі і гадавінамі з жыцця Старшыні ККББ у 2004 г. – 90-годдзем з дня нараджэння (21 кастрычніка), 65-й гадавінай святарскага пасвячэння (8 красавіка), 10-годдзем кардынальскай дзейнасці (26 лістапада), 50-годдзем вызвалення з Гулагу, 50-й гадавіны працы ў Пінску – сабраныя абмеркавалі, якім чынам будуць адзначацца гэтыя важныя даты.
Пачатак урачыстасцяў адбудзецца 8 красавіка ў Пінску. У Віцебскай дыяцэзіі кардынал правядзе юбілейнае набажэнства 26 чэрвеня ў Відзах каля Браслава; у Гродзенскай дыяцэзіі – 3 ліпеня ў Марыйным дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях каля Ліды. Працяг юбілею запланаваны на 21 кастрычніка ў Мінску. Таксама плануецца правесці ўрачыстае набажэнства ў касцеле св. Джэрарда Маёлі ў Рыме 26-27 лістапада.
Старшыня паінфармаваў сабраных аб падрыхтоўцы Паўсюднага Касцёла да ХІ Сіноду Біскупаў, які адбудзецца ў Рыме ў кастрычніку 2005 г. Тэмай Сіноду будзе «Эўхарыстыя – крыніца і вяршыня жыцця і місіі Касцёла».
Старшыня паінфармаваў таксама аб працах у Касцёле над скарочаным тэкстам Катэхізіса Каталіцкага Касцёла і аб прыблізным тэрміне яго выдання (150 старонак).
Віцебскі ардынарый паінфармаваў аб утварэнні ў яго дыяцэзіі касцельнага суда. З дазволу кардынала другой інстанцыяй суда для Віцебскай дыяцэзіі будзе касцёльны суд Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
У сувязі з небяспекай, якая існуе для жыцця чалавека на розных этапах яго развіцця і неабходнасці яго абароны, сабраныя вырашылі выдаць Пастырскі ліст ККББ на гэтую тэму і абвясціць яго ва ўсіх касцёлах на Беларусі ў 3-ю Велікодную нядзелю.
Вялося абмеркаванне пытання аб сацыяльным страхаванні грамадзян Беларусі, якія працуюць у рэлігійных арганізацыях.
Абмяркоўваліся таксама справы, звязаныя з дапамогай, прызначанай для ахвяраў землятрусу ў Іране. Была падкрэслена ахвярнасць вернікаў і іх адкрытасць на праблемы пацярпелых.
Генеральны сакратар ККББ