(для асабістага чытання)

Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон,
Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, — выслухай нас.

Ойча з неба Божа,
Сыне, Адкупіцелю свету, Божа,
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, адзіны Божа,
   — змілуйся над намі.

Езу, Святар на вякі,
Езу, названы праз Бога Святаром
на ўзор Мэльхізэдэка,
Езу, Святар, якога Бог намасціў
Духам Святым і моцаю,
Езу, Святар вялікі,
Езу, Святар з людзей узяты,
Езу, Святар для людзей устаноўлены,
Езу, Святар нашага вызнання,
Езу, Святар большай за Майсея
пашаны годны,
Езу, Святар сапраўднай святыні,
Езу, Святар будучага багацця,
Езу, Святар святы, нявінны і беззаганны,
Езу, Святар верны,
Езу, Святар міласэрны,
Езу, Святар дабрадзейны,
Езу, Святар, што палае самаадданасцю
для Бога і людзей,
Езу, Святар на вечнасць дасканалы,
Езу, Святар, які ўзышоў на неба,
Езу, Святар, што сядзіць
праваруч Велічы на вышынях,
Езу, Святар, што заступаецца
за нас перад абліччам Бога,
Езу, Святар, які нам адкрыў
шлях жывы і новы,
Езу, Святар, які ўмілаваў нас
і абмыў ад грахоў Крывёю сваёю,
Езу, Святар, які сябе самога
выдаў як ахвяру і гостыю для Бога,
Езу, Ахвяра Бога і людзей,
Езу, Ахвяра святая,
Езу, Ахвяра беззаганная,
Езу, Ахвяра, прынятая Богам,
Езу, Ахвяра паяднаная,
Езу, Ахвяра ўрачыстая,
Езу, Ахвяра хвалы,
Езу, Ахвяра спакою,
Езу, Ахвяра прабачэння,
Езу, Ахвяра збавення,
Езу, Ахвяра, у якой маем давер
і смелы доступ да Бога,
Езу, Ахвяра, якая дваіх адным учыніла,
Езу, Ахвяра ад заснавання свету
ахвяраваная,
Езу, Ахвяра жывая праз усе вякі,
   — змілуйся над намі.

Будзь да нас літасцівы, — даруй нам, Езу.
Будзь да нас літасцівы, — выслухай нас, Езу.

Ад зла ўсялякага, Ад безразважнага прыйсця
на службу Касцёлу,
Ад граху святатацтва,
Ад духу нястрыманасці,
Ад пагоні за грашыма,
Ад усялякай хцівасці,
Ад неадпаведнага выкарыстання
касцельнай маёмасці,
Ад захопленасці светам і яго пыхаю,
Ад недастойнага справавання
Святых Сакрамэнтаў,
Праз адвечнае Святарства Тваё,
Праз святое намашчэнне Боскасці,
сілаю якога Бог Айцец
учыніў Цябе Святаром,
Праз Твой Дух святарскі,
Праз паслугу Тваю,
якою на зямлі Айца Свайго Ты ўславіў,
Праз крывавую Ахвяру,
якую з Сябе Ты на Крыжы склаў,
Праз тую ж Ахвяру, якая штодзённа
на алтары аднаўляецца,
Праз Боскую ўладу, якую Ты —
адзіны і нябачны Святар —
выконваеш праз Сваіх святароў,
   – выбаў нас, Езу.

Каб усіх слугаў Касцёла
ў святой пабожнасці захаваў,
Каб іх напоўніў дух Святарства Твайго,
Каб вусны святароў захоўвалі веды,
Каб на жніво сваё работнікаў
нязломных паслаў Ты,
Каб слугаў сваіх у паходні палаючыя
перамяніў Ты,
Каб пастыраў, адпаведных Сэрцу Твайму,
абудзіў Ты,
Каб усе святары бездакорнымі
і без заганаў былі,
Каб усе, хто ўбачыць слугаў алтара,
Пана ўшанавалі,
Каб складалі Табе ахвяры справядліва,
Каб праз іх хвалу
Найсвяцейшага Сакрамэнту Ты,
Святар і Ахвяра, распаўсюдзіў,
   – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Молімся
Божа, Асвячальнік і Апякун Свайго Касцёла, узбудзі ў ім праз Духа Твайго годных і верных даўцаў Святых Таямніцаў, каб праз іх паслугу і прыклад, пры Тваёй дапамозе, люд хрысціянскі кіраваўся на шлях збаўлення. Божа, Ты загадаў вучням, што маліліся і пасцілі, выбраць Паўла і Барнабу для справы, да якой Ты іх прызначыў, будзь цяпер з Тваім Касцёлам, што трывае на малітве, і ўкажы тых, каго Ты для службы Тваёй выбраў. Праз Хрыста Пана нашага. Амэн.