Ёган Вольфганг Гётэ

Анёлы
Хрыстос васкрэсе!
Хрыстос васкрэсе!
Мiр вам, самотныя,
Целам смяротныя,
Духам гаротныя!
Грэх наш закрэслен!
Хрыстос васкрэсе!

Жанчыны-міраносіцы
Пахкiм бальзамам
Мы Яго палiлi,
Цела Яго мы
Саванам спавiлi.
У дамавiне
Прах Яго супакоiлi.
Ах! А святыня
Дзе ж на зямлi?

Анёлы
З намi Сын Божы!
З намi Сын Божы!
Дабраславёныя —
Хто ўселюбёныя
Чыны Ягоныя
Сэрцам памножыў!
З намi Сын Божы!

Вучні (Апосталы)
Тло пераможана!
Езус у высях,
Дух Сына Божага
Злу не скарыўся;
Ён сярод творчых сiл
Радасна творыць там!
Ах, а зямны наш пыл
Тут на пакуты нам.
Мы застаемся ў горы,
Ў горы ты бачыш нас.
Ах, мы аплачам,
Шчасце Хрыста!

Анёлы
З намi Сын Божы!
З намi Сын Божы!
Тлен пераможаны,
З намi Хрыстос!
Вам, знемагаючым,
Брацтва жадаючым,
Бога благаючым,
Слова вяшчаючым,
Лёс праслаўляючым,
Блiзкi вам Бог Хрыстос
З чыстых нябёс!
Блiзкi вам Бог Хрыстос —
З намi Хрыстос!

Пераклаў з нямецкай мовы
Васіль Сёмуха