Знак крыжа:
У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.
Веру ў Бога Айца...

1. Будзь праслаўлёны Божа, Духу Святы, і наведай нас у дары мудрасці.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

2. Будзь праслаўлёны Божа, Духу Святы, і наведай нас у дары розуму.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

3. Будзь праслаўлёны Божа, Духу Святы, і наведай нас у дары рады.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

4. Будзь праслаўлёны Божа, Духу Святы, і наведай нас у дары мужнасці.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

5. Будзь праслаўлёны Божа, Духу Святы, і наведай нас у дары ўмеласці.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

6. Будзь праслаўлёны Божа, Духу Святы, і наведай нас у дары пабожнасці.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

7. Будзь праслаўлёны Божа, Духу Святы, і наведай нас у дары боязі Божай.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

Спашлі Духа Твайго, Пане, і ўзнікне жыццё, – і адновіш аблічча зямлі.

Молімся.
Божа, Ты асвячаеш сэрцы верных святлом Духа Святога, дазволь нам у тым жа Духу спазнаць праўдзівае, і заўсёды радавацца Ягонаму суцяшэнню. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Беззаганная Абранніца Духа Святога, – маліся за нас.