7 жніўня ў пінскай катэдры Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Свёнтэк удзяліў сакрамэнт святарства дыякану Эдуарду Мігаю, выпускніку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Эдуард Мігай нарадзіўся 10 мая 1975 г. у Светлагорску. Скончыў сярэднюю школу і тэхнікум. Нейкі час працаваў па спецыяльнасці. Духоўна ўзрастаў у парафіі Узвышэння Святога Крыжа г. Светлагорска пад кіраўніцтвам ксяндза Яна Саламона, які сёння з’яўляецца рэктарам Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску.

16 лістапада 2003 г. клерык Эдуард Мігай атрымаў дыяканскае пасвячэнне. У студзені 2004 г. пасля заканчэння духоўнай семінарыі быў накіраваны на практыку ў касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічы.

І вось дыякан Эдуард ужо святар.

Пасля заканчэння ўрачыстай Святой Імшы ад імя ўсіх святароў Пінскай дыяцэзіі святара Эдуарда з радасцю прыняў у супольнасць прэзбітараў гэтай дыяцэзіі кс. Тадэвуш Волас.


Фота Н. Дунец.