11 верасня ў в. Волма Дзяржынскага р-на адбылася кансэкрацыя новапабудаванай святыні. Абрад кансэкрацыі праводзіў Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Свёнтэк. Касцёл атрымаў тытул св. Яна Хрысціцеля.

Святыня была ўзведзена дзякуючы намаганням вернікаў і пробашча парафіі Крыштафа Букоўскага — прадстаўніка законнай Супольнасці Місіянераў Святой Сям’і.