4 верасня 2004 г. адбылася кансэкрацыя касцёла ў горадзе Узда Мінскай вобласці. Кансэкраваў новы касцёл Узвышэння Святога Крыжа Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Свёнтэк.

У сваёй гаміліі Яго Эмінэнцыя шчыра падзякаваў усім, хто прычыніўся да святой справы ўзвядзення дома Божага, і заахвоціў усіх вернікаў мужна захоўваць веру.

Касцёл пабудаваны па праекце доктара архітэктуры Карла Марыі Руфа і брата Бэла Лані SVD. Праект адаптаваў архітэктар Міхаіл Калечыц. Святыня ўзведзена дзякуючы намаганням вернікаў і самаахвярнай працы пробашча ксяндза Яраслава Зарадзкага — прадстаўніка законнай Супольнасці Місіянераў Святой Сям’і, а таксама дапамозе ахвярадаўцаў.