У спецыяльным лісце Святы Айцец Ян Павел ІІ выказаў падзяку Арцыбіскупу Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму кардыналу Казіміру Свёнтку за экзэмпляр Рымскага Імшала на беларускай мове, які быў падараваны Пантыфіку падчас аўдыенцыі 27 верасня гэтага года. У лісце, у прыватнасці, гаворыцца:

«Высока ацэньваючы вялікія намаганні па падрыхтоўцы перакладу згаданай літургічнай кнігі, якая з’яўляецца каштоўным сродкам для ўмацавання ў народзе Божым разумення Эўхарыстыі як цэнтра хрысціянскага жыцця, Святы Айцец з вялікім задавальненнем накіроўвае Вашай Эмінэнцыі і ўмілаванаму Касцёлу ў Беларусі Апостальскае благаслаўленне — задатак шчодрых духоўных пладоў».