Застанься са мною, Езу,
бо ў гэтай цемры жыцця, поўнай небяспекі,
Ты так моцна патрэбны мне.

Адары мяне, Езу, гэтаю ласкаю,
каб так, як Твае вучні,
я мог пазнаць Цябе «пры ламанні хлеба».

Учыні, каб гэтае эўхарыстычнае паяднанне
было святлом, што рассейвае цемру
сілаю, што падтрымлівае мяне і асвячае маю душу.

Застанься са мною, Пане,
каб тады, калі надыдзе смерць,
а я не змагу быць з Табою на самай справе,
паяднаны ў святой Камуніі,
я быў паяднаны з Табою хоць бы праз ласку і любоў.

Застанься са мною, Езу.
Не прашу Цябе аб Тваім Боскім суцяшэнні,
бо не заслугоўваю яго,
але з усіх сваіх сіл прашу, як міласціну,
каб Ты ўдзяліў мне Сябе самога,
каб адарыў Сваёю Найсвяцейшаю Прысутнасцю.

Застанься са мною, Пане.
Малю Цябе толькі аб любові, аб ласцы,
аб моцнай волі, аб Тваім духу, аб любячым Цябе сэрцы.
Люблю Цябе больш за ўсё на свеце!
Дазволь мне не маліць Цябе ні аб чым іншым,
а толькі аб узрастанні гэтай любові,
і аб тым, каб была яна сапраўднаю і моцнаю
ў маім штодзённым жыцці.

Не прашу Цябе больш ні аб чым, а толькі аб тым,
каб любіў я Цябе тут, на зямлі, усім сэрцам
і прабываў у найдасканалейшай любові
з Табою ва ўсёй вечнасці! Амэн.

Пераклад І. Бурак.