Кірые, элейсон,
         Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
         Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
         – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
         – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
         – змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,
         – змілуйся над намі.

О Марыя, якой Арханёл Габрыэль звеставаў нябесную місію,
          — маліся за нас.
О Марыя, якую Арханёл назваў поўнаю ласкі і благаслаўлёнаю між жанчынамі,
          — маліся за нас.
О Марыя, на якую сышоў Дух Святы,
          — маліся за нас.
О Марыя, якую агарнула моц Найвышэйшага,
          — маліся за нас.
О Марыя, пасля слоў якой — «няхай мне станецца» — радасцю напоўніліся неба і зямля,
          — маліся за нас.
О Марыя, ва ўлонні якой Спрадвечнае Слова сталася Целам,
          — маліся за нас.
О Марыя, Зорка ранішняя, якая звеставала свету прыйсце Сонца Справядлівасці,
          — маліся за нас.
О Марыя, мужная Жанчына, якая дала свету Хлеб Жыцця,
          — маліся за нас.
О Марыя, Вогненны слуп абранага народу,
          — маліся за нас.
О Марыя, Святыня вечнай хвалы,
          — маліся за нас.

Ад усялякай небяспекі
         — выбаў нас заступніцтвам Тваім.
Ад сілкоў д’ябла
         — выбаў нас заступніцтвам Тваім.
Ад пажадлівасці цела
         — выбаў нас заступніцтвам Тваім.
Ад парушэння Божых запаведзяў
         — выбаў нас заступніцтвам Тваім.
Праз аб’яўленне святога Арханёла
         — выбаў нас заступніцтвам Тваім.
Праз яго хвалебнае прывітанне
         — выбаў нас заступніцтвам Тваім.
Праз яго звеставанне, якое прынесла збаўленне,
         — выбаў нас заступніцтвам Тваім.
Праз удзеленую Табе ласку Духа Святога
         — выбаў нас заступніцтвам Тваім.
Праз прыйсце да Цябе моцы Найвышэйшага
         — выбаў нас заступніцтвам Тваім.

Мы, грэшныя,
         — просім Цябе, выслухай нас,
Каб выпрасіла нам ласку Духа Святога,
         — просім Цябе, выслухай нас,
Каб выпрасіла нам патрэбныя для збаўлення цноты,
         — просім Цябе, выслухай нас,

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
         — даруй нам, Езу.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
         — выслухай нас, Езу.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
         — змілуйся над намі.

С.: Анёл Панскі звеставаў Панне Марыі.
Усе: і зачала ад Духа Святога.

Молімся: Божа, наш Ойча, Ты пажадаў, каб Твой спрадвечны Сын прыняў чалавечае цела ва ўлонні Дзевы Марыі, учыні, каб усе, хто вызнае Яго як сапраўднага Бога і сапраўднага чалавека, атрымалі ўдзел у Яго боскай натуры. Які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя.
Усе: Амэн.