Кірые, элейсон,
         Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
         Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
         – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
         – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
         – змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,
         – змілуйся над намі.

О Святы Крыж,
         – барані нас.
О благаславёны Крыж,
         – барані нас.
О цудоўны Крыж,
         – барані нас.
О Крыж, дрэва жыцця,
         – барані нас.
Дрэва прызнання дабра,
         – барані нас.
Аздоба ўсяго хрысціянства,
         – барані нас.
Прылада нашага адкуплення,
         – барані нас.
Крыніца ўсялякага благаславення,
         – барані нас.
Радасць усіх засмучаных,
         – барані нас.
Пострах злых духаў,
         – барані нас.
Катэдра цярплівасці,
         – барані нас.
Абарона хрысціянаў,
         – барані нас.
Ключ да Валадарства нябеснага,
         – барані нас.
Прытулак ва ўсялякіх уцісках і спакусах,
         – барані нас.
Надзея грэшнікаў,
         – барані нас.
Святло справядлівых,
         – барані нас.
Адпачынак дасканалых,
         – барані нас.
Суцяшэнне церпячага Касцёла,
         – барані нас.
Хвала пераможнага Касцёла,
         – барані нас.
Прадбачаны Патрыярхамі і Прарокамі знак нашага збаўлення,
         – барані нас.
Радасць Апосталаў,
         – барані нас.
Карона Мучанікаў,
         – барані нас.
Весялосць вызнаўцаў,
         – барані нас.
Шчыт паннаў
,          – барані нас.
Задатак вечнага шчасця,
         – барані нас.
Крыж Святы, які быў акроплены крывёю Пана Езуса,
         – барані нас.
Крыж Святы, які падрыхтаваў нам вечнае шчасце,
         – барані нас.
Крыж Святы, які быў годны насіць Збавіцеля свету,
         – барані нас.
Крыж Святы, на якім была пераможана смерць,
         – барані нас.

Езу Хрыстэ, укрыжаваны Збавіцель,
         — змілуйся над намі.
Езу Хрыстэ, які цярпеў ганьбу крыжа,
         — змілуйся над намі.
Езу, які Нябеснаму Свайму Айцу паслухмяны быў ажно да смерці крыжовай,
         — змілуйся над намі.
Езу, які Целам Сваім на Крыжы заплаціў за нашыя грахі,
         — змілуйся над намі.
Езу, які прысуд смерці, вынесены нам, прыбіў да Крыжа,
         — змілуйся над намі.
Езу, які праз Крыж Свой перамог д’ябла,
         — змілуйся над намі.
Езу, які праз Крыж прывёў нас да свабоды Сыноў Божых,
         — змілуйся над намі.
Езу, Святар, які праз уласную Кроў увайшоў да святыні і здабыў для нас вечнае збаўленне,
         — змілуйся над намі.
Езу, які са знакам Крыжа прыйдзеш судзіць жывых і памерлых,
         — змілуйся над намі.

Будзь да нас літасцівы,
         – даруй нам, Езу.
Будзь да нас літасцівы,
         – выслухай нас, Езу.
Ад граху ўсялякага
         – выбаў нас, Езу.
Ад пастак непрыяцеля вечнага
         – выбаў нас, Езу.
Ад згубы вечнай
         – выбаў нас, Езу.
Ад боязі смерці
         – выбаў нас, Езу.
Праз Крыж Твой святы
         – выбаў нас, Езу.
Праз пяць ранаў Тваіх
         – выбаў нас, Езу.
Праз Кроў Тваю
         – выбаў нас, Езу.
Праз смерць Тваю
         – выбаў нас, Езу.

Мы, грэшныя, Цябе просім,
         — выслухай нас, Езу.
Каб заўсёды мы шчыра ўшаноўвалі Крыж Твой, Цябе просім,
         — выслухай нас, Езу.
Каб мы ні ў чым хвалы не шукалі адзіна ў Тваім святым Крыжы, Цябе просім,
         — выслухай нас, Езу.
Моцай Твайго святога Крыжа ад усялякіх небяспекаў цела і душы вызваліць нас май ласку, Цябе просім,
         — выслухай нас, Езу.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
          — даруй нам, Езу.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
         — выслухай нас, Езу.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
          — змілуйся над намі.

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў.
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі.

Молімся: Усемагутны Божа, Сын Твой, паслухмяны Тваёй волі, прыняў смерць на крыжы, каб усе людзі былі збаўленыя, учыні, каб мы, пазнаўшы на зямлі таямніцу Адкуплення, маглі атрымаць яго плён у небе. Праз Хрыста, Пана нашага.
Усе: Амэн.