Наймілейшы Езу, мой Збаўца,
мой Валадар і мой Бог,
ці ж магчыма гэта,
што Ты хочаш з’яднацца
з такім мізэрным і ўбогім стварэннем, як я!
Ці ж можа быць нейкая еднасць
паміж дзвюма такімі няроўнымі асобамі?

Ты — усё, а я нішто.
Ты — Багацце, а я беднасць.
Ты — Святасць, а я грэшнік.
Ты — Дабро, Лагоднасць, Любоў, Чысціня,
а я — холаднасць, закамянеласць, зло
і заплямлены шматлікімі грахамі...

(...)
О мой Божа, якую бездань убогасці і нікчэмнасці
бачу я ў сваім сэрцы!
А Ты схіляешся нада мною
са Сваёй міласэрнай любоўю;
Ты хочаш пасяліцца ў маёй душы.

Які бяссільны я,
каб Табе, майму Валадару і Богу,
падрыхтаваць у сваёй душы годнае месца!

(...)
і ўсё ж не пакідай мяне, о добры Езу!
Я давяраюся Тваёй бясконцай міласэрнасці.