Кірые, элейсон,
         Хрыстэ, элейсон,Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
         Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
         – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
         – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
         – змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,
         – змілуйся над намі.

Святая Марыя,
         – маліся за нас.
Святы Юрый, мучанік Хрыста Пана,
         – маліся за нас.
Святы Юрый, крыніца Божых ласкаў,
         – маліся за нас.
Святы Юрый, апора святой веры,
         – маліся за нас.
Святы Юрый, непахісны ў мучаніцтве для Хрыста Пана,
         – маліся за нас.
Святы Юрый, абаронца чыстасці,
         – маліся за нас.
Святы Юрый, пераможца цела, чорта і заганаў свету,
         – маліся за нас.
Святы Юрый, адданы ўшанавальнік Бога,
         – маліся за нас.
Святы Юрый, аздоба войска Мучанікаў,
         – маліся за нас.
Святы Юрый, вызнаўца веры ў Бога ў Найсвяцейшай Тройцы,
         – маліся за нас.
Святы Юрый, дасканалы прыклад утаймавання цела,
         – маліся за нас.
Святы Юрый, апякун бедных і сіротаў,
         – маліся за нас.
Святы Юрый, паслядоўнік Крыжа Хрыстовага,
         – маліся за нас.
Святы Юрый, які пераадольваў усялякія цяжкасці дзеля Хрыста,
         – маліся за нас.
Святы Юрый, хвала і гонар рыцарскага саслоўя,
         – маліся за нас.
Святы Юрый, верны слуга Хрыста,
         – маліся за нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
         – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
         – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
         – змілуйся над намі.

Молімся:
Божа, Ты даў святому Юрыю сілу, каб наследаваць нашага Збаўцу ў Яго Муцы, праслаўляем Тваю магутнасць і пакорна просім Цябе, каб праз заступніцтва святога мучаніка Ты падтрымліваў нас – слабых людзей. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.