Кірые, элейсон,
         Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
         Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
         – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
         – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
         – змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,
         – змілуйся над намі.

Езу, які ў сённяшні дзень узышоў на неба
         – змілуйся над намі.
Езу, які вучняў сваіх благаславіў,
         – змілуйся над намі.
Езу, які душы справядлівых вывеў з валадарства смерці,
         – змілуйся над намі.
Езу, які ўвайшоў у хвалу пад радасны спеў хораў нябесных,
         – змілуйся над намі.
Езу, які адчыніў патомству Адама зачыненую браму шчасця,
         – змілуйся над намі.
Езу, які ўзнёс наша смяротнае цела аж да трона Айца Нябеснага,
         – змілуйся над намі.
Езу, які, ідучы Крыжовым шляхам, навучыў нас крочыць гэтым шляхам да хвалы нябеснай,
         – змілуйся над намі.
Езу, які сядзіш праваруч Айца Твайго,
         – змілуйся над намі.
Езу, Святло свету і нашае Збаўленне,
         – змілуйся над намі.
Найсвяцейшы Езу, вольны ад граху, узнесены вышэй за ўсе нябёсы, найвышэйшы Святар,
         – змілуйся над намі.

Мы грэшныя, Цябе просім,
         – выслухай нас, Пане.
Каб над намі злітавацца меў ласку, Цябе просім,
         – выслухай нас, Пане.
Каб нам грахі адпусціць меў ласку, Цябе просім,
         – выслухай нас, Пане.
Каб Касцёлам сваім, які Ты сам заснаваў, кіраваць і захаваць яго меў ласку, Цябе просім,
         – выслухай нас, Пане.
Каб сэрцы нашыя напоўніць прагаю неба меў ласку, Цябе просім,
         – выслухай нас, Пане.
Каб нам месца у Валадарстве нябесным падрыхтаваць меў ласку, Цябе просім,
         – выслухай нас, Пане.
Каб сіротамі нас не пакінуў, але абяцанага Духа Святога спаслаць меў ласку, Цябе просім,
         – выслухай нас, Пане.
Каб пасля знішчэння гэтага зямнога жытла да нябеснай святыні прыняць нас меў ласку, Цябе просім,
         – выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
         – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
         – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
         – змілуйся над намі.

С.: Пан свой трон умацаваў на нябёсах.
Усе: А Яго Валадарства сусвет ахоплівае.

Молімся:
Усемагутны Божа, Унебаўшэсце Твайго Сына ўзвышае чалавечую натуру. Учыні, каб мы, поўныя святой радасці, складалі Табе падзяку. Просім, умацуй нашую надзею, каб мы, члены Містычнага Цела Хрыста, злучыліся з ім у хвале. Які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог праз усе вякі вечныя. Амэн.