Святы Айцец Ян Павел ІІ любіў усіх: дзяцей, моладзь, дарослых. Ён скіроўваў свае словы падтрымкі і надзеі да кожнага чалавека. Ніколі ён не забываўся і на манаскія супольнасці, часта сустракаўся з імі, запрашаў да сябе, дзякаваў за іх службу і заахвочваў да яшчэ большай вернасці Хрысту. Такія ягоныя звароты да законнікаў выклікалі ў маёй душы штораз глыбейшы роздум пра маё асабістае пакліканне, пра тое, як важна мне паглыбляць сваю вернасць Хрысту Уваскросламу. Асабліва запалі ў душу ягоныя словы, сказаныя ў 2002 годзе ў Кракаве. Гэта былі словы блаславёнай сястры Санцыі, якія Святы Айцец прамовіў тады з вялікаю сілаю і перакананнем: «Калі аддавацца Богу, то аддавацца дарэшты». Я адчула тады, як глыбока тыя словы знаходзяцца ў сэрцы самога Яна Паўла ІІ. Ён жыў імі штодня і рэалізоўваў іх у сваім жыцці. Гэтыя ж словы безупынна абуджаюць і ўва мне шчырую самаадданасць на службе Змёртвыхпаўсталаму Хрысту і Касцёлу, які Ён так моцна палюбіў.
Сястра змёртвыхпаўстанка Марыя Магдалена,
г.Наваполацк.