Чатыром братам-блізняткам – Пятру, Багдану, Яну і Мацвею Шамрэям – сакрамэнт Хросту ўдзяліў пробашч белагрудскага касцёла святога Міхала Арханёла ксёндз Рышард Пэрчак. Як заўважыў ксёндз Рышард, гэта першая такая падзея за ўжо амаль стогадовую гісторыю белагрудскага касцёла, а таму надзвычай радасная і ўрачыстая не толькі для бацькоў блізнятак Часлава і Алены Шамрэяў, але і для ўсяе парафіяльнай супольнасці.

Няхай Бог і надалей благаславіць і дае патрэбныя ласкі гэтай незвычайнай сям’і, якая, дарэчы, жыве ў Мінску, але не забывае пра сваю малую радзіму на Лідчыне і найбольш значныя падзеі адзначае ў парафіяльным касцёле ў Белагрудзе.