Пакланяйся Богу, мая душа;
горача пакланяйся Яму!
А Ты, о мой добры і найласкавейшы Пане,
не адкідай яе; яна пакутуе, бо прагне Тваёй любові.

О Пане, падмацуй яе сілы!
Няхай Твая любоў насыціць маю душу,
Твая ласкавасць зробіць яе моцнаю,
і Твая міласць напоўніць яе.

О Пане, няхай Твая любоў цалкам агорне мяне,
няхай яна поўнасцю валодае мною;
хвала Табе, Пане, Божа Адзіны
з Айцом і Духам Святым на вякі вечныя. Амэн.