11 чэрвеня ў росіцкім касцёле Святой Тройцы Яго Эксцэленцыя ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Уладзіслаў Блін удзяліў сакрамэнт святарства дыяканам Аляксандру Шамрыцкаму, Андрэю Сідаровічу і Аляксандру Жарнасеку, якія належаць да ордэна айцоў марыянаў. На ўрачыстасці, акрамя росіцкіх парафіянаў, прысутнічала шмат вернікаў з Полацка і Наваполацка, Мёраў, Оршы, Барысава, Жодзіна. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел многія ксяндзы марыяне з Беларусі і Польшчы, правінцыял польскай правінцыі айцоў марыянаў Павел Навумовіч, віцэ-правінцыял Яўген Зажэчны, рэктар люблінскай семінарыі айцоў марыянаў Казімір Пэк, апостальскі візітатар для грэка-католікаў на Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

12 чэрвеня новапасвечаныя святары адправілі сваю прыміцыйную святую Імшу ў Барысаве, Мёрах і Полацку.

13 чэрвеня новапрэзбітэры адправілі супольную прыміцыйную Імшу ў калысцы беларускіх марыянаў – Друі.

Прапануем увазе нашых чытачоў размову з маці новапрэзбітэра Аляксандра Жарнасека — вядомай пісьменніцай, рэдактарам часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» Ірынай Жарнасек. >>>