«У сучасную эпоху ілюстраванасці сродкі масавай інфармацыі фактычна з’яўляюцца надзвычайнаю прыладаю папулярызацыі салідарнасці і ўзаемаразумення паміж народамі. Доказ гэтага мы ўбачылі ў часе смерці і ўрачыстага пахавання майго ўмілаванага папярэдніка Яна Паўла ІІ. Гэтыя важныя прылады паразумення могуць спрыяць узаемапазнанню і дыялогу альбо, наадварот, могуць распальваць недавер і пагарду паміж асобнымі людзьмі і народамі. Яны могуць спрычыняцца да пашырэння міру альбо падбухторваць да насілля. Вось чаму трэба пастаянна звяртацца да асабістай адказнасці. Трэба, каб усе спрычыніліся да гарантавання ў кожнай форме перадачы аб’ектыўнасці, пашаны людской годнасці і клопату пра агульнае дабро. Такім чынам можна спрычыніцца да разбурэння муроў варожасці, якія ўсё яшчэ падзяляюць чалавецтва, і можна ўмацаваць тыя сувязі сяброўства і любові, якія з’яўляюцца знакамі валадарства Божага ў гісторыі».