У нядзелю 24 ліпеня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Свёнтэк, Арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі цэлебраваў cвятую Імшу, напрыканцы якой паінфармаваў вернікаў, што абраз Маці Божай, які быў благаслаўлёны і падараваны архікатэдральнаму касцёлу Слугою Божым Янам Паўлам II, прыбыў у Мінск і чакае свайго часу, каб быць змешчаным у галоўным алтары архікатэдры.