Ужо некалькі дзён я знаходжуся тут, сярод цудоўных гораў Даліны Аосты, дзе жывая яшчэ памяць пра майго любага Папярэдніка Яна Паўла ІІ. Ён на працягу многіх гадоў праводзіў тут кароткія канікулы, якія давалі яму адпачынак і сілу.

Гэты летні перапынак — сапраўды правідчы Божы дар пасля першых месяцаў напоўненага працаю пастырскага служэння, якое даверыў мне Божы Провід. (...)

У сённяшнім свеце амаль абавязковаю становіцца магчымасць набрацца фізічнай і духоўнай сілы, асабліва для тых, хто жыве ў горадзе, дзе ўмовы жыцця (часта ў вельмі напружаным тэмпе) няшмат месца пакідаюць на цішу, роздум і супакаяльны кантакт з прыродаю.

Канікулы — гэта таксама час, які можна прысвяціць больш доўгай малітве, чытанню і разважанню над глыбокім сэнсам жыцця ў спакойным асяроддзі ўласнай сям’і і блізкіх людзей.