100-годдзе святой сястры Фаустыны

Трохдзённае святкаванне стагоддзя з дня нараджэння св. сястры Фаустыны распачалося святою Імшою ў базыліцы Божай Міласэрнасці ў Кракаве — Лагеўніках. У сувязі з гэтым ў лагеўніцкі санктуарый прыбыло некалькі тысяч пілігрымаў, святары і біскупы з усяго свету. Урачыстасці ўзначаліў кардынал Францішак Махарскі. У гэтыя дні ў Лагеўніках прайшла навуковая канферэнцыя «Святая Фаустына — доктар Касцёла».

 
Такога інгрэсу Кракаў яшчэ не бачыў

27 жніўня ў 10.15 па польскім часе звон Зыгмунта абвясціў прыбыццё біскупа Станіслава Дзівіша на Вавель. Былы сакратар Папы Яна Паўла ІІ стаў новым кракаўскім мітрапалітам. У гэты дзень у дзвярах вавельскай катэдры яго віталі кардыналы з Італіі, Беларусі, Украіны, Германіі і Амерыкі. Святую Імшу перад Марыяцкаю базылікаю, дзе ў 1991 г. Кракаў маліўся з Папам Янам Паўлам ІІ, для 80 тысяч вернікаў канцэлебравалі амаль 800 святароў, сярод якіх было 20 кардыналаў, 30 арцыбіскупаў і 60 біскупаў.

 
Брат Алоіс — наступнік брата Ражэ

Брат Алоіс, 51-гадовы нямецкі католік, стаў новым прыёрам супольнасці з Тэзэ. Свайго наступніка забіты 17 жніўня брат Ражэ абраў восем гадоў назад, але толькі цяпер яго імя было агучана. Брат Алоіс нарадзіўся ў 1954 г. у Штутгарце. У супольнасць Тэзэ ён уступіў 32 гады таму. Яго часта называюць Арханёлам, бо ён усім захапляецца і мае добрае, лагоднае сэрца.

Паводле КАІ