(для прыватнага чытання)

Маці Божая Вызваліцелька, змілуйся над усімі нашымі памерлымі братамі (і сёстрамі), а асабліва над тымі, каму найбольш патрэбна міласэрнасць Пана.

Будзь Заступніцай для ўсіх тых, хто адышоў ад нас, каб у іх здзейснілася справа ачышчальнай любові. Няхай нашая малітва, з’яднаная з малітвамі ўсяго Касцёла, выпрасіць для іх радасць, якая вышэй за любыя жаданні, а тут, на зямлі, прынясе суцяшэнне і падтрымку ўсім, хто церпіць або блукае.

Маці Касцёла, дапамажы нам, зямным пілігрымам, лепш пражываць кожны наступны дзень нашай вандроўкі да ўваскрашэння.

Загаі ўсе раны нашых сэрцаў і душаў.

Учыні нас сведкамі Нябачнага, якія імкнуцца да недасяжных для вачэй дабротаў; учыні апосталамі Надзеі, падобных да вартаўнікоў, якія чакаюць світання.

Прытулак грэшнікаў і Каралева ўсіх святых, збяры нас калісьці ўсіх разам на вечную Пасху ў доме Айца, праз Езуса Хрыста, Пана нашага. Амэн.