9 лістапада 2005 г. арцыбіскуп мітрапаліт Мінска-Магілёўскі кардынал Казімір Свёнтэк благаславіў кнігарню «Духоўная кніга», якая ў гэты дзень адчынілася ў Мінску па вуліцы Багдановіча, 25.

Падчас благаслаўлення іерарх Каталіцкага Касцёла ў Беларусі выказаў радасць з нагоды адкрыцця ў сталіцы нашай краіны кнігарні духоўнай кнігі, мэта якой — спрыяць распаўсюджанню слова Божага на нашай зямлі. Ён асабіста павіншаваў усіх, дзякуючы каму адкрыццё гэтай кнігарні стала магчымым. Кардынал Свёнтэк выказаў спадзяванне, што па прыкладзе Мінска падобныя кнігарні з часам з’явяцца і ў іншых гарадах Беларусі. Агледзеўшы кніжныя паліцы, кіраўнік Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне з задавальненнем адзначыў вялікую колькасць і разнастайнасць выданняў, якія можна набыць у кнігарні.

Кнігарня «Духоўная кніга» чакае наведвальнікаў кожны дзень, апрача нядзелі, з 10 да 19 гадзінаў без перапынку.