О, Дзіцятка Езус, асушы слёзы дзяцей! Прытулі да сэрца старых і хворых! Загадай людзям адкласці зброю і паяднацца ў абдымках спакою, якія ахопяць увесь свет! Езу міласэрны, закліч народы, каб знішчылі муры, узведзеныя ўбоствам і беспрацоўем, невуцтвам і абыякавасцю, дыскрымінацыяй і нецярпімасцю. Гэта Ты, Божае Дзіця з Бэтлеема, збаўляеш нас і вызваляеш з граху. Гэта Ты – сапраўдны і адзіны Збаўца, якога навобмацак шукае чалавецтва. Божа спакою, Дар міру для ўсяго чалавецтва, пасяліся ў сэрцы кожнага чалавека і кожнай сям’і. Будзь Ты нашым спакоем і нашаю радасцю. Амэн.

Ян Павел II