Дарагія браты і сёстры, што пакутуеце ад цярпенняў душы і цела, я жадаю ўсім вам, каб вы маглі зразумець і прыняць заклік Бога, які наказвае вам быць творцамі міру праз ахвяру вашага цярпення. Няпроста адказаць на такое цяжкае пакліканне. Заўсёды з надзеяй углядайцеся ў Езуса, «церпячага Слугу», просячы ў Яго сілы, якая дасць вам магчымасць перамяніць у дар цярпенне, што вас непакоіць. З вераю слухайцеся Яго голасу, які скіраваны да кожнага чалавека: «Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас» (Мц 11, 28).

Панна Марыя, Маці Балесная і Каралева Супакою, няхай выпрасіць для ўсіх вернікаў дар нязломнай веры, якая так моцна патрэбная свету, бо дзякуючы ёй сілы зла, нянавісці і нязгоды будуць абяззброеныя праз ахвяру слабых і хворых, з’яднаную з Пасхальнаю таямніцаю Хрыста Адкупіцеля.

(З Паслання Святога Айца Яна Паўла II
на III Сусветны дзень хворага 1995 г.)

Варта падкрэсліць, што хвароба ніколі не з’яўляецца толькі фізічным злом. Гэта адначасова маральнае і духоўнае выпрабаванне. Каб выйсці з яго пераможцам, хвораму патрэбна вельмі шмат унутранай сілы. Праз сакрамэнт намашчэння Хрыстус дае яму адчуць сваю любоў і адорвае яго духоўнымі сіламі.

(Катэхеза «Намашчэнне хворых у Касцёле —
святарскай і сакрамэнтальнай супольнасці»)