Галоўная задача Легіёна Марыі – праслаўленне Пана Бога праз духоўнае ўзрастанне легіянераў у малітве і сумеснай працы на хрысціянскім жніве (пад пастырскім кіраўніцтвам), каб разам з Дзевай Марыяй і Касцёлам раструшчыць галаву змею (цмоку) і наблізіць Валадарства Хрыста.

Калі мы спадзяемся атрымаць спадчыну дзяцей Божых, то павінны паважаць мацярынства, якое дало нам такое права. Таму мэта Легіёна Марыі – адкрыць Божую Маці свету як надзейны сродак перамогі над сіламі зла.

Задачай кожнага легіянера павінна быць упэўненасць у тым, што Бог, як айцец, заўсёды спадарожнічае ім у іх падвойнай працы, скіраванай да свайго ачышчэння і на карысць бліжнім. На гэтым шляху няма перашкодаў, акрамя недахопу веры. Калі наша вера дастаткова моцная, Пан Бог зробіць так, што дзеля Яго хвалы мы пераможам цэлы свет.

Вядома, што Божую ласку чалавек можа перадаваць іншым толькі ў той ступені, у якой сам валодае ёю. Таму святасць кожнага легіянера вельмі важная для Легіёна. Гэта адзін з галоўных сродкаў для дасягнення мэтаў Легіёна.

На сваіх мінулагодных рэкалекцыях, што праходзілі ў Доме Святой Тройцы ў Баранавічах, легіянеры сумеснымі намаганнямі выпрацавалі арыенціры, якія, на іх думку, вядуць да святасці. Умоўна вынік гэтай працы названы «Азбука святасці».

«Азбука святасці»

Любоў
Евангелізацыя
Чыстасць
Добрыя ўчынкі
Малітва
Божы дар
Уменне слухаць
Удзячнасць
Непаўторны шлях
Здольнасць прыняць
Радасць
Супрацоўніцтва з Езусам
Еднасць з Езусам
Жыццё ў сакрамэнтах
Вернасць Богу
Вернасць пакліканню
Мужнасць
Паслухмянасць
Ахвярнасць
Пакора
Адвага
Вера з даверам
Бачанне Бога ва ўсім
Міласэрнасць
Наследванне Хрыста
Наследванне Марыі
Самакрытычнасць
Уменне прабачаць
Вырачэнне
Уменне перапрасіць