Вось ужо два гады ў г. Мядзелі існуе дарослы прэзідыум Легіёна Марыі, які мае назву «Маці Божай Шкаплернай», і дзіцячы – «Слугі Сэрца Марыі». Адна з асноўных працаў супольнасцяў – гэта наведванне сацыяльнага прытулку для дзяцей з праблемных сем’яў. У прытулку дзеці знаходзяцца часова і трапляюць туды, калі жыць з бацькамі ўжо немагчыма. На працягу года іх павінны ўладкаваць ці ў прыёмныя сем’і, ці ў дзіцячыя дамы, альбо вярнуць родным бацькам, калі тыя адумаліся.

І вось легіянеры, як дарослыя, так і юныя, з клерыкамі і са сваім духоўным кіраўніком кс. Раманам Новакам наведваюцца ў прытулак, рыхтуюць дзяцей да Першай Камуніі, арганізоўваюць салодкія сталы, гуляюць з імі. Дзеці вельмі любяць сваіх падапечных і заўсёды з радасцю іх сустракаюць.

с. Ала Чаеўская,
легіянер прэзідыума
«Маці Божай Шкаплернай», г. Мядзель