Venit hora crucis! — Прыйшла гадзіна крыжа! «Гадзіна перайсці ад гэтага свету да Айца» (пар. Ян 13, 1). Гадзіна пакутнага цярпення Сына Божага, таго цярпення, якое і праз дваццаць стагоддзяў працягвае глыбока нас хваляваць і непакоіць. Сын Божы прыйшоў менавіта дзеля гэтай гадзіны (пар. Ян 12, 27), каб аддаць жыццё за братоў. Гэта — гадзіна ахвяравання, гадзіна аб’яўлення бясконцай любові.

Venit hora gloriae! — Прыйшла гадзіна хвалы! «Настала гадзіна ўславіцца Сыну Чалавечаму» (Ян 12, 23). Гэта гадзіна, калі нам, мужчынам і жанчынам усіх часоў, была падараваная любоў больш моцная за смерць. Мы стаім пад крыжам, на якім укрыжаваны Сын Божы, каб атрыманаю ад Айца ўладаю над усялякім целам Ён даў жыццё вечнае ўсім, хто быў Яму даручаны (пар. Ян 17, 2).

З прамовы Яна Паўла II на заканчэнне Крыжовага шляху
ў Калізеі ў Вялікую пятніцу 9 красавіка 2004 г.