(Для прыватнага чытання)

Святы Юзэфе, учыні, каб Езус прыйшоў у маю душу
        і асвяціў мяне.
Святы Юзэфе, учыні, каб Езус прыйшоў у маё сэрца
        і зрабіў яго велікадушным.
Святы Юзэфе, учыні, каб Езус прыйшоў у мой розум
        і асвяціў яго.
Святы Юзэфе, учыні, каб Езус распараджаўся маёю воляю
        і ўмацоўваў яе.
Святы Юзэфе, учыні, каб Езус кіраваў маімі думкамі
        і ачышчаў іх.
Святы Юзэфе, учыні, каб Езус распараджаўся маімі жаданнямі
        і выпраўляў іх.
Святы Юзэфе, учыні, каб Езус благаславіў мае справы.
Святы Юзэфе, учыні, каб Езус абудзіў ува мне любоў да сябе.
Святы Юзэфе, выпрасі для мяне ў Езуса, каб я наследаваў
        твае цноты.
Святы Юзэфе, выпрасі для мяне ў Езуса сапраўдную пакору духа.
Святы Юзэфе, выпрасі для мяне ў Езуса лагоднасць сэрца.
Святы Юзэфе, выпрасі для мяне ў Езуса супакой душы.
Святы Юзэфе, выпрасі для мяне ў Езуса святую боязь Божую.
Святы Юзэфе, выпрасі для мяне ў Езуса прагу дасканаласці.
Святы Юзэфе, выпрасі для мяне ў Езуса лагоднасць характару.
Святы Юзэфе, выпрасі для мяне ў Езуса чыстае і міласэрнае сэрца.
Святы Юзэфе, выпрасі для мяне ў Езуса здольнасць удасканальвацца ў цярпеннях.
Святы Юзэфе, выпрасі для мяне ў Езуса мудрасць веры.
Святы Юзэфе, выпрасі для мяне ў Езуса благаславенне для вытрымкі ў добрых учынках.
Святы Юзэфе, выпрасі для мяне ў Езуса сілу для нясення майго крыжа.
Святы Юзэфе, выпрасі для мяне ў Езуса свабоду ад матэрыяльных дабротаў гэтага свету.
Святы Юзэфе, выпрасі для мяне ў Езуса ласку заўсёды ісці вузкаю сцежкаю ў Неба.
Святы Юзэфе, выпрасі для мяне ў Езуса ласку пазбягаць усялякай нагоды грашыць.
Святы Юзэфе, выпрасі для мяне ў Езуса святую прагу вечнага шчасця.
Святы Юзэфе, выпрасі для мяне ў Езуса ласку вытрываць да канца.
Святы Юзэфе, не пакідай мяне.
Святы Юзэфе, учыні, каб маё сэрца ніколі не пераставала цябе любіць,
        а мае вусны — праслаўляць цябе.
Святы Юзэфе, праз тваю любоў да Езуса
        ўчыні, каб я, гэтак як і ты, любіў Яго.
Святы Юзэфе, прымі мяне як свайго
        адданага слугу.
Святы Юзэфе, аддаюся табе, выслухай мае
        просьбы і пачуй маленне маё.
Святы Юзэфе, не пакінь мяне ў хвіліну
        маёй смерці.
Езус, Марыя, святы Юзэфе, вам прысвячаю
        маё сэрца і маю душу.

(3 разы — «Хвала Айцу...»).