(чытаецца на ружанцы)

На крыжыку:
Вітаю Цябе, святы Юзэфе, поўны Божай ласкі, благаславёны ты сярод мужоў і благаславёны плод улоння найсвяцейшай тваёй Абранніцы, Езус. Святы Юзэфе, Апякун Дзіцятка Езуса і Абраннік Беззаганнай Панны, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

На вялікіх пацерках (замест «Ойча наш...»):
Езус, Марыя, Юзэфе святы, вам аддаю сэрца,
        цела і душу маю.
Езус, Марыя, Юзэфе святы, будзьце са мною
        падчас канання.
Езус, Марыя, Юзэфе святы, няхай пры вас у супакоі
        аддам душу Богу.

На малых пацерках (замест «Вітай, Марыя ...»):
Святы Юзэфе, сябра Сэрца Езуса, маліся за нас.

На заканчэнне:
Тваёй абароне аддаемся, святы Юзэфе, прыёмны бацька Уцелаўлёнага Божага Сына. У нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. і ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, ойча хвалебны і благаслаўлёны. Ты апякун наш, суцяшальнік наш, заступнік наш, са сваім Сынам Езусам нас паяднай, Сыну свайму нас даручай, наймілейшаму Сыну свайму нас аддавай.

С.: Маліся за нас, святы Юзэфе.
Усе: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся. Просім Цябе, Пане Езу, каб мы, падтрыманыя заслугамі святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Тваёй Маці, па яго прыкладзе і праз яго заступніцтва атрымалі тое, што ўласнымі просьбамі выпрасіць не можам. Які жывеш і валадарыш на вякі вечныя. Амэн.

С.: Няхай будзе благаслаўлёнае імя
        святога Юзафа.
Усе: Цяпер і навекі.