Жывы Ружанец складаецца з групаў па 20 асобаў, паміж якімі падзелены 20 таямніцаў Ружанца. Нягледзячы на ўзрост і становішча, кожны чалавек, які хоча маліцца на ружанцы, можа быць уключаны ў Сусветную Асацыяцыю Жывога Ружанца. Той, хто адмаўляе Ружанец адзін, атрымлівае ласкі і ўзнагароды аднаго Ружанца, але, аб’яднаны з многімі тысячамі іншых вернікаў, ён атрымлівае ласкі і ўзнагароды іх усіх. Таямнічка, якую атрымлівае вернік, уступаючы ў Жывы Ружанец, не мяняецца да канца жыцця.
Абавязкі ўдзельнікаў Жывога Ружанца:
1. Адмаўляць вызначаную Таямніцу кожны дзень (у любы зручны час) да канца жыцця.
2. Адмаўляць прызначаную Таямніцу ў інтэнцыі Трыумфу Беззаганнага Сэрца Марыі.
3. Калі па нейкай прычыне (цяжкая хвароба альбо інш.) Вы больш не можаце ўдзельнічаць у Асацыяцыі Жывога Ружанца, просім своечасова паведаміць нам, каб перадаць вашу Таямніцу іншай асобе.
4. Пры змене адраса і прозвішча просім паведаміць нам для ўнясення зменаў у спісы.
Калі Вы жадаеце далучыцца да ўдзельнікаў Жывога Ружанца, дашліце нам наступную інфармацыю: прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас і тэлефон. Пасля ўтварэння групы з 20 асобаў мы вышлем вам па пошце прызначаную Таямніцу Ружанца. Калі ёсць магчымасць, прышліце дадзеныя 20 ахвотных далучыцца да супольнай малітвы — група будзе ўключана ў Асацыяцыю, і вы атрымаеце пасведчанні ўдзельнікаў Жывога Ружанца.
пл. Свабоды, 9
Тэл. (8-017) 293-1750.
Антаніна Ваўчок.
У сакавіку гэтага года былі адпраўлены святыя Імшы за ўдзельнікаў Жывога Ружанца, а таксама за памерлых ўдзельнікаў.