Марыя захавала ў сваім сэрцы «добрую навіну» ўваскрасення, крыніцу і таямніцу сапраўднай радасці і сапраўднага міру, якія памерлы і ўваскрослы Хрыстус здабыў для нас праз ахвяру крыжа. Будзем жа прасіць Марыю, каб так, як спадарожнічала нам у дні мукі, Яна накіроўвала нашыя крокі таксама ў гэты час духоўнай радасці, каб мы ўзрасталі ў пазнанні Пана і ў любові да Яго і маглі стаць сведкамі і апосталамі Яго супакою. (...)

Няхай Панна Марыя, якую ў Ларэтанскай літаніі мы заклікаем як «Causa nostrae laetitiae — Прычына нашай радасці», дапаможа нам заўсёды адчуваць радасць ад таго, што мы з’яўляемся часткаю духоўнага будынку Касцёла — «супольнасці любові», народжанай з Сэрца Езуса.