ПЕРШАЯ ЎМОВА
СПОВЕДЗЬ У ПЕРШУЮ СУБОТУ МЕСЯЦА

Абяцаю прыйсці на дапамогу
з усімі ласкамі да тых,
хто на працягу пяці месяцаў
у першыя суботы прыступіць да споведзі
ў інтэнцыі перапрашэння.

(Абяцанне Маці Божай)

Сястра Люцыя піша, што яна расказала Пану Езусу пра цяжкасці, якія мелі некаторыя душы адносна споведзі ў суботы, і прасіла, каб святая споведзь магла дзейнічаць на працягу васьмі дзён. Пан Езус адказаў: «Так, споведзь можа дзейнічаць нават значна больш дзён пры ўмове, што чалавек знаходзіцца ў стане ласкі, калі Мяне прымае, і што мае намер перапрасіць Беззаганнае Сэрца Марыі». Люцыя сказала на гэта: «Мой Езу, а калі хто забудзе пра гэту інтэнцыю?». Езус адказаў: «То яны могуць зрабіць гэта пры нагодзе, падчас наступнай святой споведзі».

 
ДРУГАЯ ЎМОВА
СВЯТАЯ КАМУНІЯ Ў ПЕРШУЮ СУБОТУ МЕСЯЦА

Абяцаю прыйсці на дапамогу з усімі ласкамі да тых,
хто на працягу пяці месяцаў у першыя суботы...
будзе прымаць святую Камунію...
ў інтэнцыі перапрашэння.


                    (Абяцанне Маці Божай)

 
ТРЭЦЯЯ ЎМОВА
РУЖАНЕЦ ПЕРАПРАШЭННЯ

Абяцаю прыйсці на дапамогу з усімі ласкамі да тых,
хто на працягу пяці месяцаў у першыя суботы...
згаворыць адзін Ружанец...
у інтэнцыі перапрашэння.


                     (Абяцанне Маці Божай)

Ружанец перапрашэння за знявагі, учыненыя Беззаганнаму Сэрцу Марыі, адгаворваецца так, як звычайны Ружанец, з той розніцаю, што пасля кожнай малітвы Вітай, Марыя... дадаюцца наступныя заклікі, у кожнай таямніцы іншыя:

1. Захавай і памнож у нас веру ў Тваё Беззаганнае Зачацце!
2. Захавай і памнож у нас веру ў Тваё непарушнае Дзявоцтва!
3. Захавай і памнож у нас веру ў Тваю годнасць сапраўднай Божай Маці!
4. Захавай і памнож у нас праслаўленне і любоў да Тваіх абразоў!
5. Распалі ва ўсіх сэрцах прагу набажэнства і любоў да Цябе!

Тэксты асноўных малітваў набажэнства першых суботаў месяца змешчаны на апошніх старонках вокладкі часопіса, таксама гл. малітоўнікі «Набажэнства першых суботаў месяца: Фацімскі Ружанец» і «Ойча наш» (Літанія да Беззаганнага Сэрца Марыі).

Глядзі таксама:

  • НАБАЖЭНСТВА ПЕРШЫХ СУБОТАЎ МЕСЯЦА
  • АСНОЎНЫЯ МАЛІТВЫ НАБАЖЭНСТВА ПЕРШЫХ СУБОТАЎ МЕСЯЦА