XIII звычайная нядзеля - 2 ліпеня 2006 г.

Чытанні: Мдр 1, 13-15; 2, 23-24; Пс 30 (29);
2 Кар 8, 7. 9. 13-15.

Евангелле (Мк 5, 21-24. 35Ь-43):

Калі Езус ізноў пераправіўся ў чоўне на другі бераг, сабралася да Яго мноства народу. А быў Ён каля мора. I вось прыйшоу адзін з кіраўнікоў сінагогі па імені Яір і, убачыўшы Яго, упаў да Ягоных ног i моцна пpaciў, кажучы: Дачушка мая памірае, прыйдзі, ускладзі на яе рукі, каб яна выздаравела i жыла. I пайшоў з ім Езус. А вялікі натоўп ішoў за ім, i ціснуліся да Яго. I прыйшлі ад кіраўніка сінагогі i сказалі: Дачка твая памерла, чаго ты яшчэ турбуеш Настауніка? Але Езус, пачуўшы сказаныя словы, кажа кіраўніку сінагогі: Не бойся, толькі вер! I не дазволіў нікому ісці за сабою, апрача Пятра, Якуба i Яна, брата Якуба. I прыйшоў Ён у дом кіраўніка сiнaгoгi. I ўбачыў мітусню, плач i вялікае галашэнне. I, увайшоўшы, сказаў ім: Чаго мітусіцеся i плачаце, дзіцё не памерла, але спіць. I смяяліся з Яго. Але Ён, выгнаўшы ўcix, узяў з сабою бацьку i маці дзіцяці i тых, хто быў з імі, i ўвайшоў туды, дзе было дзщё. I, узяўшы дзіцё за руку, сказаў ёй: Таліта, кум! - што значыць: дзяўчынка, табе кажу, устань! I адразу ж устала дзяўчынка, i пачала хадзіць. А было ёй дванаццаць гадоў. I замерлі ў вялікім здзіўленні. А Ён сурова загадваў ім, каб ніхто пра гэта не ведаў, i сказаў, каб далі ёй есці.

Сённяшняе Евангелле - гэта аповед пра бацьку які любіць сваю дачку, пра яго нязломную веру i моц Хрыста. Поўнае болю сэрца бацькі шукае паратунку ў цудзе i спадзяецца на дапамогу Езуса. Гэты чалавек верыць, што толькі Езус можа вярнуць здароўе яго дзіцяці. Трэба было спяшацца, бо кожная хвіліна мела значэнне, а смерць ужо стаяла каля ложку хворага дзіцяці. Яір ужо сустрэўся з Настаўнікам з Назарэту, сказаў Яму сваю просьбу, яны ўжо нават iшлi ў яго дом, калі хтосьці прынес трагічную вестку: дзіця памерла. Hi слова не сказаў бацька. Затое Езус, звяртаючыся да яго, сказаў: "Не бойся, толькі вер!". Якую ж трэба мець веру, каб у такую хвіліну не пачаць сумнявацца? Як моцна трэба любіць, каб не паддацца роспачы? Гэтае Евангелле вучыць нас, што цяжкасці, бездапаможнасць перад абліччам няшчасцяў, цярпенні прымушаюць нас шукаць дапамогі ў Бога. Хутчэй за усё, Яір не прыйшоў бы да Хрыста, калі б яго дачка не была ў безнадзейным стане. Бог часта менавіта так плануе сустрэчу з чалавекам. Боль, бяссілле, страх штурхаюць нас шукаць паратунку ў Бога, становяцца прычынаю таго, што мы ідзем да Езуса, становімся перад ім i з дераю просім у Яго цуду. Гэты кантакт з Богам нашмат больш важны, чым тая дапамога, якой мы ад Яго прагнем. Бог не толькі дапамагае чалавеку ў пэўнай канкрэтнай справе, але таксама становіцца яго сябрам, гатовым адкрыць нам сваю мудрасць, усемагутнасць i любоў на ycix шляхах нашага зямнога жыцця.

 
XIV звычайная нядзеля - 9 ліпеня 2006 г.

Чытанні: Эзх 2, 2-5; Пс 123 (122);
2 Кар 12, 7-10.

Евангелле (Мк 6,1-6):

Езус прыйшоў на сваю бацькаўшчыну. А за ім ішлі Ягоныя вучні. Калі настала субота, Ён пачаў вучыць у сінагозе. Многія, хто слухаў, здзіўляліся i казалі: Адкуль у Яго гэта, i што гэта за мудрасць, якая дадзена Яму, i як такія цуды чыняцца Ягонымі рукамі? Ці ж гэта не цясляр, сын Марыі, брат Якуба, Юзафа, Юды i Сымона? Ц! ж не тут сярод нас Ягоныя сёстры? I сумняваліся ў ім. А Езус казаў ім: Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне сваёй, у родных i ў доме сваім. Таму не мог там учыніць ніякага цуду, толькі на некалькі хворых усклаў рукі i аздаравіў іх. I дзівіўся іхняму бязвер'ю. I хадзіў па навакольных вёсках, i вучыў.

Пасля цудоўнага прыкладу веры Яіра святы Марк гаворьщь пра недавер. Вельмі важным у яго аповедзе з'яўляецца тое, што недахоп веры праяўляюць жыхары роднага горада Езуса, Назарэта; людзі, сярод якіх Ён вырас. Магчыма, яны зайздросцілі Яму з-за Ягонай мудрасці i моцы чыніць цуды. Яны ж добра ведалі Яго, ведалі, што Ён паходзіць з беднай сям'і, напэўна, таму сумняваліся ў Яго моцы. Гэтае павярхоўнае веданне Езуса зрабіла іх сляпымі i глухімі, не дала заўважыць вялікія справы Божыя. Тое, што здарылася ў родным горадзе Збаўцы, можа здарыцца з кожным з нас. Мы часта ўпэўненыя ў тым, што ведаем Езуса. У адносінах да людзей веруючых можна сказаць, што яны паходзяць з "Яго мястэчка". Аднак часам гэтая блізкасць да Езуса з'яўляецца для нас цяжарам, а чытанне Евангелля становіцца сумным заняткам. Здаецца, што ў ім мы ўжо ўсё ведаем напамяць. Мы паводзім сябе, як жыхары Назарэту: так добра ведаем Езуса, што не жадаем даведацца пра Яго больш нічога. Аднак нашая вера часам такая бедная, што Езус не можа здзейсніць для нас аніякага цуду. Расчараванне Езуса павінна глыбока закрануць нас i заахвоціць да няспыннага паглыблення нашай веры. Дзіўная рэч: чым вера мацнейшая, тым больш чалавек шукае. Будзем жа шукаць Езуса, а Ён паступова, дзень за днём будзе усё больш i больш адкрываць нам праўду пра сябе i пра нас саміх.

 
ХV звычайная нядзеля — 16 ліпеня 2006 г.

Чытанні: Ам 7, 12–15; Пс 85 (84);
Эф 1, 3–14.

Евангелле (Мк 6, 7–13):

Езус паклікаў Дванаццаць і пачаў высылаць іх па двое, і даў ім уладу над нячыстымі духамі. І наказаў ім не браць у дарогу нічога, апрача толькі кія: ні хлеба, ні торбы, ні медзі ў поясе, але абувацца ў сандалі і не апранаць дзвюх вопратак. І сказаў ім: Калі дзе ўвойдзеце ў дом, заставайцеся там, не выйдзеце адтуль. І калі ў якім месцы не прымуць вас і не будуць слухаць вас, то, выходзячы адтуль, абтрасіце пыл, што пад нагамі вашымі, дзеля сведчання супраць іх. І, пайшоўшы, яны прапаведавалі пакаянне, і выганялі шмат дэманаў, і шмат хворых намашчвалі алеем, і вылечвалі.

Ужо падчас свайго зямнога служэння Езус пасылае апосталаў, каб абвяшчалі тое, чаму ў Яго навучыліся. Ён высылае іх па двое, бо, паводле тагачасных мясцовых звычаяў, для сапраўднасці сведчання былі патрэбныя два сведкі, якія б пацвердзілі словы адзін аднаго. Няцяжка заўважыць, што сённяшняе Евангелле нясе ў сабе заклік да апостальства. Па сваёй сутнасці Касцёл з’яўляецца місіянерскім. Гэта значыць, што мы ўсе павінны несці ў свет сведчанне пра Езуса Хрыста. Цудоўна мець веру, ведаць, што Бог цябе любіць, усё табе прабачае. Цудоўна таксама мець надзею… Але як жа можна не жадаць дзяліцца гэтым з іншымі людзьмі? Апостальскі запал — гэта жаданне абвяшчаць Добрую Навіну. А мы часта ўхіляемся, кажучы, што гэта — справа святароў і місіянераў. Між тым, для таго, каб быць місіянерам, не абавязкова ехаць у далёкія краі. Месцам нашай апостальскай дзейнасці з’яўляецца наш дом, месца працы, адпачынку, вуліца ці грамадскі транспарт. Нашая радасць, добразычлівасць, дабрыня павінны быць сведчаннем таго, што мы належым Хрысту.

А калі будзе такая магчымасць, можна таксама нешта пра Яго распавесці, параіць камусьці прачытаць рэлігійную кнігу, перадаць хрысціянскі часопіс. Сёння мы павінны належным чынам усвядоміць, што на ўсіх нас ляжыць адказнасць за Касцёл, які можа быць місіянерскім толькі там, дзе самі хрысціяне, з якіх ён складаецца, з’яўляюцца місіянерамі.

 
ХVІ звычайная нядзеля — 23 ліпеня 2006 г.

Чытанні: Ер 23, 1–6; Пс 23 (22);
Эф 2, 13–18.

Евангелле (Мк 6, 30–34):

Сабраліся Апосталы каля Езуса і расказалі Яму ўсё, што зрабілі і чаму навучылі. І Ён сказаў ім: Пайдзіце адны ў пустыннае месца і крыху адпачніце. Бо так шмат людзей прыходзіла і адыходзіла, што нават не было ім калі паесці. І адплылі яны ў пустыннае месца на чаўне адны. І ўбачылі, што яны адплылі. І шмат хто, даведаўшыся, пешкі збегліся туды з усіх гарадоў і апярэдзілі іх. Выйшаўшы, Езус убачыў мноства людзей і злітаваўся над імі, бо яны былі як авечкі без пастыра. І пачаў іх вучыць многаму.

Чытаючы радкі сённяшняга Евангелля, бачым, як моцна клапаціўся Езус пра сваіх апосталаў. Як сардэчна Ён сустракае іх, калі яны вярнуліся, выканаўшы даручаную ім місію: «Пайдзіце адны ў пустыннае месца і крыху адпачніце». Езусу і Яго вучням, стомленым няспыннаю працаю сярод людзей, час ад часу патрэбна была хвілінка спакою. Аднак святы Марк гаворыць, што на самай справе грамада людзей не дала ім магчымасці адпачыць, чаго яны так моцна жадалі. Разам з тым, адпачынак мае вялікае значэнне, а таму вольны час неабходна выка- рыстоўваць для здаровага фізічнага і духоўнага расслаблення. Запрашэнне Езуса адпачыць мае асаблівае значэнне менавіта цяпер, у час канікулаў і адпачынкаў. Гэтае запрашэнне скіравана не толькі да працаўнікоў, але і да працадаўцаў. У сучасным свеце, захопленым празмернаю прагаю дзейнасці, жаданнем набываць і павялічваць набытак, часта са шкодаю для чалавека, варта нанава прыгадаць гэтыя словы. Неабходна, каб кожны мог выкарыстаць належны час на адпачынак, аднавіць сілы і адначасова вярнуць сабе духоўную раўнавагу.

 
ХVІІ звычайная нядзеля — 30 ліпеня 2006 г.

Чытанні: 2 Вал 4, 42–44; Пс 145 (144);
Эф 4, 1–6.

Евангелле (Ян 6, 1–15):

Езус адышоў на другі бок Галілейскага або Тэберыядскага мора. Ішло за Ім мноства людзей, таму што бачылі цуды, якія Ён чыніў над хворымі. Езус узышоў на гару і сядзеў там са сваімі вучнямі. А набліжалася Пасха, юдэйскае свята. Калі Езус узняў вочы і ўбачыў, што мноства людзей ідзе да Яго, сказаў Філіпу: Дзе нам купіць хлеба, каб накарміць іх? А казаў гэта, выпрабоўваючы яго, бо сам ведаў, што збіраўся рабіць. Філіп адказаў Яму: Хлеба на дзвесце дынараў не хопіць, каб кожнаму дасталося хоць крыху. Адзін з вучняў Ягоных, Андрэй, брат Сымона Пятра, кажа Яму: Ёсць тут адзін хлопец, які мае пяць ячменных хлябоў і дзве рыбы, але што гэта для такога мноства? Езус сказаў: Загадайце ім сесці. А было на тым месцы шмат травы. І селі людзі, якіх было каля пяці тысяч. Езус узяў хлябы і, падзякаваўшы, раздаў тым, хто сядзеў; таксама і рыбы, колькі хто хацеў. А калі насыціліся, сказаў вучням сваім: Збярыце кавалкі, што засталіся, каб нічога не змарнавалася. Сабралі і напоўнілі дванаццаць кашоў кавалкамі з пяці ячменных хлябоў, якія засталіся пасля тых, хто еў. Калі ж людзі ўбачылі, які цуд учыніў Езус, казалі: Ён сапраўды прарок, які мае прыйсці на свет. Калі Езус даведаўся, што хочуць прыйсці і схапіць Яго, каб зрабіць каралём, зноў адышоў на гару адзін.

Калі Езус адным боханам хлеба накарміў тысячу чалавек, то, безумоўна, змог бы адным боханам накарміць і ўсё чалавецтва. Аднак Ён гэтага не робіць. Ён глядзіць на тое, як кожны год на зямлі мільёны людзей паміраюць ад голаду. Ён глядзіць, як тысячы іншых людзей выкідаюць хлеб у сметніцу. Калі пазбіраць увесь гэты выкінуты намі чэрствы хлеб і паслаць яго тым, хто памірае ад голаду, можна было б уратаваць не адно чалавечае жыццё. Аднак Езус гэтага не робіць. Бог даў хлеб у рукі чалавеку і спадзяецца, што мы зможам зразумець веліч гэтага дару і будзем ставіцца да яго з вялікаю пашанаю, як рабіў гэта сам Хрыстус. Святы Ян піша, што, хоць людзі елі проста ў полі, Езус наказаў апосталам сабраць кавалкі, якія засталіся, «каб нічога не змарнавалася». Гэта — праява вялікай павагі да таго скарбу, якім з’яўляецца хлеб. Колькі ж разоў Езус браў яго ў свае рукі і ў малітве дзякаваў за гэты дар свайму Нябеснаму Айцу! Кожны хрысціянін, беручы ў рукі хлеб, павінен звяртацца да Бога з падзякаю і праслаўленнем. У сённяшнім Евангеллі Езус вучыць нас таму, якою вялікаю каштоўнасцю з’яўляецца штодзённы хлеб. Усе мы, дзеці аднаго Нябеснага Айца, павінны дзяліцца ім справядліва і з любоўю. Кожны раз, калі бярэм у рукі гэты вялікі Божы дар, не будзем забывацца дзякаваць за яго і памятаць пра тых, хто яго не мае.

 
ХVІІІ звычайная нядзеля — свята Перамянення Пана — 6 жніўня 2006 г.

Чытанні: Дан 7, 9–10. 13–14;
Пс 97 (96); 2 П 1, 16–19.

Евангелле (Мк 9, 2–10):

Езус узяў Пятра, Якуба і Яна і павёў на высокую гару асобна іх адных. І перамяніўся перад імі. Адзенне Ягонае сталася бліскучым і вельмі белым, як ніводзін валюшнік на зямлі не можа выбеліць. І аб’явіўся ім Ілля з Майсеем і гутарылі з Езусам. І на гэта Пётр сказаў Езусу: Раббі, добра нам тут быць, таму зробім тры шатры: адзін Табе, адзін Майсею і адзін Іллі. Бо не ведаў, што сказаць, таму што яны спалохаліся. І з’явілася воблака, якое закрыла іх, і з воблака пачуўся голас: Гэта Сын Мой умілаваны, Яго слухайце. І адразу, калі яны агледзеліся навокал, ужо нікога не ўбачылі, апроч аднаго Езуса. Калі сыходзілі яны з гары, загадаў ім нікому не казаць, што яны бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых. І захавалі наказ, разважаючы між сабою, што значыць «уваскрэснуць».

Перамяненне Езуса з’яўляецца ў поўным значэнні таямніцаю святла. Вельмі дзіўна, што яно адбылося не дзесьці ў публічным месцы і не перад вялікаю грамадою людзей, а ў прысутнасці толькі трох выбраных вучняў. Для аб’яўлення сваёй хвалы Хрыстус выбірае месца ў самотнасці і адасобленасці. Гэтыя абставіны сведчаць пра тое, што Ён не жадае зрабіць хуткае і павярхоўнае ўражанне на натоўп, а імкнецца да глыбокай і грунтоўнай перамены некалькіх асобаў. Таму Ён перамяняецца для іх, а не для сябе. Яны, сведкі гэтай падзеі, павінны глыбей Яго пазнаць і ўмацаваць свой давер да Яго. Нашае жыццё ў чымсьці падобнае да жыцця апосталаў. Яно не можа быць пастаянным прабываннем на гары Перамянення, хоць не можа быць і пастаянным цярпеннем. Нашае жыццё складаецца з радасных і сумных момантаў, з хвілінаў болю і палёгкі, спакою і страху, пэўнасці і сумненняў, жадання дзейнасці і абыякавасці… Але адно застаецца нязменным: у кожны з гэтых момантаў Бог заўсёды з намі, бо нас любіць. Ён жадае нястомна весці нас да жыцця вечнага. Усё, што мы перажываем цяпер на зямлі, некалі праміне, але нашае жыццё застанецца. Аднойчы дадзенае нам Богам, яно ўжо ніколі не скончыцца, а будзе працягвацца вечна. Каб пражыць яго добра, трэба абавязкова слухацца Езуса, Сына Божага. Менавіта да гэтага нас заклікае ў свята Перамянення Пана голас Нябеснага Айца: «Гэта Сын Мой умілаваны, Яго слухайце».

 
ХІХ звычайная нядзеля — 13 жніўня 2006 г.

Чытанні: 1 Вал 19, 4–8; Пс 34 (33);
Эф 4, 30–5, 2.

Евангелле (Ян 6, 41–45):

У той час:
Абурыліся на Езуса юдэі за тое, што Ён сказаў «Я хлеб, які сышоў з неба», і казалі: Ці не Езус гэта, сын Юзафа, бацьку якога і маці мы ведаем? Як жа Ён кажа „Я сышоў з неба“? Езус сказаў ім у адказ: Не абурайцеся між сабою. Ніхто не можа прыйсці да Мяне, калі Айцец Мой, які паслаў Мяне, не прыцягне яго, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень. У прарокаў напісана: Усе будуць навучаны Богам. Кожны, хто чуў ад Айца і навучыўся, прыйдзе да Мяне. Гэта не значыць, што хтосьці бачыў Айца; толькі той, хто ад Бога, бачыў Айца. Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто верыць у Мяне, мае жыццё вечнае. Я ёсць хлеб жыцця. Айцы вашыя елі манну ў пустыні і памерлі. А гэта — хлеб, які сыходзіць з неба, каб той, хто есць яго, не памёр. Я хлеб жывы, які сышоў з неба. Калі хто будзе есці хлеб гэты, будзе жыць вечна. А хлеб, які Я дам, гэта цела Маё дзеля жыцця свету.

Для падтрымання жыцця чалавеку неабходныя ежа і піццё. Яны патрэбныя чалавечаму целу, арганізму для таго, каб расці, развівацца і працаваць. Гэта пасілак жыцця часовага; жыцця, якое прамінае, сканчваецца ў момант смерці. Аднак акрамя фізічнага голаду чалавек можа адчуваць і іншы голад. Гэтага голаду немагчыма наталіць звычайнаю ежаю. Гаворка ідзе пра голад духоўны, прагу вечнага жыцця. Знак манны, на які спасылаецца Езус у сённяшнім Евангеллі, — гэта знак Яго прыйсця як Божага хлеба, хлеба, які дае свету жыццё вечнае. Стаўшы жывым хлебам, Езус можа наталіць нашу прагу вечнасці. Кожны, хто спажывае гэты хлеб, будзе жыць вечна. Якую ж вялікую годнасць мы атрымалі ў дар! Вось Сын Божы дае нам самога сябе ў сакрамэнце свайго Цела і Крыві. Наколькі ж Ён шчодры, наш Бог! Ён дае адказ на самыя глыбокія нашыя жаданні, якія не абмяжоўваюцца толькі прагаю зямнога хлеба, а сягаюць да даляглядаў вечнага жыцця. Сапраўды, гэта вялікая таямніца веры!

 
ХХ звычайная нядзеля — 20 жніўня 2006 г.

Чытанні: Прып 9, 1–6; Пс 34 (33);
Эф 5, 15–20.

Евангелле (Ян 6, 51–58):

Езус сказаў народу: Я хлеб жывы, які сышоў з неба. Калі хто будзе есці хлеб гэты, будзе жыць вечна. А хлеб, які Я дам, гэта цела Маё дзеля жыцця свету. Юдэі спрачаліся паміж сабою, кажучы: Як Ён можа даць нам есці сваё цела? Езус сказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі не будзеце есці цела Сына Чалавечага і піць крыві Ягонай, не будзеце мець у сабе жыцця. Хто есць Маё цела і п’е Маю кроў, мае жыццё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень. Бо цела Маё — праўдзівы спажытак, а кроў Мая — праўдзівы напой. Хто есць Маё цела і п’е Маю кроў, ува Мне ёсць, а Я — у ім. Як паслаў Мяне жывы Айцец, і Я жыву Айцом, так і той, хто есць Мяне, будзе жыць Мною. Гэта той хлеб, які сышоў з неба, а не той, які елі айцы вашыя і памерлі. Хто есць хлеб гэты, будзе жыць навекі. Гэта сказаў Ён у сінагозе, калі навучаў у Капернауме.

Чарговы раз у нашых разважаннях мы скіроўваем увагу на хлеб, які сышоў з неба, які з’яўля- ецца пасілкам на жыццё вечнае, дзякуючы якому мы прабываем у Хрысце, а Ён — у нас. Хлеб гэты — Эўхарыстыя, якую Езус пакінуў нам на Апошняй Вячэры. Калі падчас святой Імшы ў момант ахвяравання мы прыносім хлеб, «плод зямлі і працы рук людскіх», то просім, каб ён стаў для нас хлебам жыцця вечнага праз сакрамэнт Цела і Крыві — праз Эўхарыстыю. Езус Хрыстус зрабіў хлеб штодзённы бачным знакам, сакрамэнтам вечнага жыцця. Кожны раз, калі мы ўдзельнічаем у Эўхарыстыі, мы яшчэ глыбей яднаемся з Езусам, а ў Ім — з усімі людзьмі. Сёння мы павінны з новаю сілаю паверыць у словы Хрыста, сказаныя Ім у Капернауме: «Хто есць хлеб гэты, будзе жыць на векі». Нам неабходна часта падмацоўвацца Эўхарыстычным спажыткам, які з’яўляецца лекам несмяротнасці і задаткам вечнага жыцця.

 
ХХІ звычайная нядзеля — 27 жніўня 2006 г.

Чытанні: Нав 24, 1–2а. 15–17. 18b;
Пс 34 (33); Эф 5, 21–32.

Евангелле (Ян 6, 60–69):

Многія з вучняў Езуса казалі: Цяжкая гэтая мова. Хто можа яе слухаць? Але Езус, ведаючы, што вучні Ягоныя наракаюць на гэта, сказаў ім: Ці гэта спакушае вас? А калі ўбачыце Сына Чалавечага, які будзе ўзыходзіць туды, дзе быў раней? Дух ажыўляе, цела ж ні на што не прыдатнае. Словы, якія Я кажу вам, ёсць духам і жыццём. Аднак ёсць між вас тыя, хто не верыць. Бо Езус ад пачатку ведаў, хто не верыць і хто Яго выдасць.

І сказаў: Для таго Я сказаў вам, што ніхто не можа прыйсці да Мяне, калі гэта не будзе дадзена яму Айцом. З гэтага часу многія вучні Ягоныя адышлі ад Яго і ўжо не хадзілі з Ім. Тады Езус сказаў Дванаццаці: Ці вы таксама хочаце адысці? Адказаў Яму Сымон Пётр: Пане, да каго мы пойдзем? Ты маеш словы жыцця вечнага. А мы паверылі і спазналі, што Ты ёсць Святы Бога.

Чытаючы Евангелле, мы бачым, што самыя розныя прычыны схілялі людзей да таго, каб ісці за Езусам. Адны шукалі лёгкага жыцця, поўнага выгодаў, каб ніколі не працаваць і пры гэтым заўсёды быць сытымі. Езус жа мог даць столькі хлеба, што ўсяго з некалькіх боханаў людзі збіралі цэлыя кашы недаедзеных кавалкаў. Калі б гэтак жа лёгка Езус даў таксама жыллё, згадзіцеся, цяжка было б знайсці ў жыцці лепшага «кампаньёна». Іншыя людзі чакалі ад Езуса сенсацый і цудаў, што выклікалі ўсеагульнае здзіўленне. Такім чынам яны жадалі не толькі наталіць сваю ўласную цікаўнасць, але таксама марылі адрознівацца ад іншых сваёю дасведчанасцю, быць у цэнтры ўвагі натоўпу. Аднак Езус не меў намеру збіраць вакол сябе шукальнікаў лёгкага жыцця ці эгаістаў. Ён жадае ачысціць матывацыю тых, хто ідзе за ім, і прагне ад іх веры ў Яго. Ён шукае такіх людзей, якія бязмежна Яму давяраюць. Ён ідзе вельмі цяжкім шляхам у дом Нябеснага Айца і не можа ўзяць з сабою тых, хто не здольны прайсці з Ім гэты шлях. Езусу дакладна вядомы ўвесь маршрут.

Ён ведае, што чакае наперадзе, якія цяжкасці сустрэнуцца ў дарозе, і таму не можа ўзяць з сабою ані шукальнікаў лёгкага жыцця, ад якіх не дачакацца працы, ахвяры, самавырачэння, ані эгаістаў, засяроджаных на саміх сабе і не здольных несці дапамогу іншым. Гэты шлях можа адолець толькі той, хто цалкам даверыцца Хрысту як Правадыру; той, хто будзе Яму паслухмяны да канца. А ці гатовы ты да такога падарожжа з Хрыстом?

Падрыхтаваў
айцец Артур Папроцкі CSMA