Як ніколі раней, Касцёл сёння мае магчымасць несці Евангелле, сведчаннем і словам, усім людзям і ўсім народам. Я бачу золак новай місіянерскай эры, якая стане прамяністым і плённым часам, калі ўсе хрысціяне, а асабліва місіянеры і маладыя Касцёлы, з велікадушнасцю і святасцю дадуць адказ на заклікі і выклікі нашага часу.

Ян Павел II,
Redemptoris missio, 92.