У моладзі ёсць шмат велікадушнасці, але перад абліччам рызыкі прысвяціць сябе на ўсё жыццё або ў сужэнстве, або ў святарстве ў яе з’яўляецца страх. Свет увесь час ідзе наперад, і гэты рух поўны драматызму. Ці магу я ўжо цяпер распараджацца ўсім маім жыццём з усімі яго будучымі падзеямі, якія немагчыма прадбачыць? Прымаючы канчатковае рашэнне, ці не звязваю я сваёй свабоды і ці не пазбаўляю сябе магчымасці змяняцца? Абудзіць адвагу не баяцца канчатковых рашэнняў, якія на самай справе з’яўляюцца адзінаю магчымасцю росту, шляхам наперад, да дасягнення чагосьці вялікага ў жыцці, якія адзіныя не разбураюць свабоды, але даюць ёй правільны кірунак у прасторы; не баяцца рызыкі скокнуць, калі так можна сказаць, у вызначанасць, і такім чынам прыняць паўнату жыцця, — гэта тое, што мне хацелася б сказаць моладзі.