Новы прэс-сакратар Святога Пасаду

11 ліпеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў айца Фэдэрыко Ламбардзі, езуіта, новым дырэктарам прэс-службы Святога Пасаду. На гэтай пасадзе ён змяніў доктара Хаакіна Навара-Вальса, які быў ватыканскім прэс-сакратаром з 1984 г. Айцец Ф. Ламбардзі з’яўляецца генеральным дырэктарам радыё Ватыкана і ватыканскага тэлевізійнага цэнтра, і гэтыя абавязкі ён будзе выконваць надалей. У звароце да журналістаў новы прэс-сакратар Святога Пасаду адзначыў, што ён даўно працуе для таго, «каб людзі ведалі пра дзейнасць Святога Айца і рэаліі Касцёла і разумелі іх аб’ектыўна і адпаведна».