15 лістапада — дзень святога Альберта, і гэта дзень імянінаў нашага ксяндза Альберта Масальскага, які працуе ў касцёле Узвышэння Крыжа Панскага на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

Мы глыбока паважаем і шануем нашага ксяндза — настаўніка нашых душаў — за яго нястомныя малітвы, за адданае служэнне Касцёлу і людзям, за сціпласць у побыце, за дабрыню і чалавечнасць, за ўменне дарыць людзям радасць. Самым важным для яго з’яўляецца любоў да Бога і да бліжняга, а гэта і ёсць, як пісала Маці Тэрэза, самая сапраўдная любоў. Дэвізам яго казанняў з’яўляецца абвяшчэнне бязмежнай любові Хрыста да людзей, а любімым выслоўем — словы святога Пятра з Евангелля ад Яна: «Божа, Ты ведаеш усё, Ты ведаеш, што я Цябе люблю».

Мы, парафіяне, вельмі ўдзячныя свайму пастыру за яскравы прыклад яго жыцця, які ён пражывае разам з Езусам, наследуючы Яго любоў і самаахвярнасць. І таму мы просім міласэрнага і ўсемагутнага Бога надзяліць нашага ксяндза Альберта моцным здароўем, даць яму сілы ў жыццёвых цярпеннях, падтрымаць яго ў штодзённай мудрасці, пакоры і мужнасці.

Ад імя парафіянаў
Галіна Шаранда.